quadrangle [ˈkwɒdræŋgl] n.

1. math. чатырохвуго́льнік, чатырохку́тнік

2. чатырохвуго́льны/чатырохку́тны двор або́ пляц, акру́жаны дама́мі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВО́РАН (лац. Corvus),

сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыні. 4 гал. зоркі амаль аднолькавай яркасці ўтвараюць няправільны чатырохвугольнік. 15 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць у канцы зімы і вясной. Гл. Зорнае неба.

т. 4, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВАДРУПО́ЛЬ (ад лац. quadrum чатырохвугольнік + полюс),

сістэма з 4 эл. зарадаў, якая складаецца з 2 блізка размешчаных дыполяў, эл. моманты якіх роўныя па модулі і процілеглыя па арыентацыі. Патэнцыял К. на вял. адлегласцях r змяняецца як 1/r​3. Пры змене значэння зарадаў ці адлегласці паміж імі К. выпрамяняе эл.-магн. хвалі.

т. 8, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

капітанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.

Абіваць мяккую мэблю скурай, тканінай і пад. такім чынам, каб абіўка ўтварала чатырохвугольнік з гузікамі паміж імі.

[Фр. capitonner — абіваць (мэблю).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохку́тнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і чатырохвугольнік. Углядаешся і бачым, як па простай лініі перад намі, сапраўды ступенямі лесвіцы адзін, над другім чарнеюць чатырохкутнікі шлюзавых варот. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТРАПЕ́ЦЫЯ (ад грэч. trapezion літар. — столік),

выпуклы чатырохвугольнік, у якога 2 процілеглыя стораны (асновы) паралельныя, а 2 іншыя (бакавыя) непаралельныя.

Адлегласць h паміж асновамі наз. вышынёй. Адрэзак, які злучае сярэдзіны бакавых старон Т., наз. яе сярэдняй лініяй; яна паралельная асновам a і b, даўжыня яе роўная іх паўсуме. Плошча Т. S = 0,5 (a + b) ∙ h. Калі бакавыя стораны роўныя, Т. наз. роўнабаковай, калі адна з бакавых старон перпендыкулярная аснове — прамавугольнай.

Трапецыя ABCD: MN — сярэдняя лінія; AE — вышыня.

т. 15, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэтраго́н

(гр. tetragonon, ад tetras = чатыры + gonia = вугал)

чатырохвугольнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трапе́цыя, ‑і, ж.

1. Чатырохвугольнік з дзвюма паралельнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі.

2. Гімнастычная прылада, якая складаецца з перакладзіны, падвешанай на двух тросах. [Янук] сніў толькі залітую святлом арэну, турнікі і трапецыі. Асіпенка.

[Ад грэч. trapeza — стол.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Víereck n -(e)s, -e матэм. чатырохвуго́льнік, чатырохку́тнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Karrée n -s, -s чатырохку́тнік, чатырохвуго́льнік; вайск., гіст. карэ́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)