ультрафі́льтр, ‑а, м.

Фільтр, які не прапускае самых дробных часцінак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стан⁵, -у, м.

1. Становішча, у якім хто-н. знаходзіцца.

С. адукацыі.

С. рэчаў.

С. здароўя (фізічнае самаадчуванне).

2. Від, характар размяшчэння, узаемадзеяння і руху часцінак рэчыва.

Аморфны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспергава́ць

‘рассеяць (рассейваць) што-небудзь у выглядзе дробных часцінак у якім-небудзь асяроддзі’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дыспергу́ю дыспергу́ем
2-я ас. дыспергу́еш дыспергу́еце
3-я ас. дыспергу́е дыспергу́юць
Прошлы час
м. дыспергава́ў дыспергава́лі
ж. дыспергава́ла
н. дыспергава́ла
Загадны лад
2-я ас. дыспергу́й дыспергу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дыспергу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыспергава́ць

‘рассеяць (рассейваць) што-небудзь у выглядзе дробных часцінак у якім-небудзь асяроддзі’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дыспергу́ю дыспергу́ем
2-я ас. дыспергу́еш дыспергу́еце
3-я ас. дыспергу́е дыспергу́юць
Прошлы час
м. дыспергава́ў дыспергава́лі
ж. дыспергава́ла
н. дыспергава́ла
Загадны лад
2-я ас. дыспергу́й дыспергу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час дыспергава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нукло́н, ‑а, м.

Агульная назва часцінак атамнага ядра (пратона і нейтрона).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каагуля́цыя, ‑і, ж.

Працэс згортвання, асядання часцінак рэчыва ў калоідным растворы.

[Ад лац. coagulatio — згортванне, згушчэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбуле́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Віхравы, беспарадкавы рух (часцінак вадкасці або газу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тонказярні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з дробных, малых часцінак, зярнят. Тонказярністы мармур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кангламера́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Механічнае спалучэнне чаго-н. разнароднага (кніжн.).

К. думак.

2. Асадкавая горная парода, якая складаецца з разнародных сцэментаваных часцінак (спец.).

|| прым. кангламера́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Турбуле́нтны ‘бурлівы, бурны, хаатычны, віхравы (рух часцінак вадкасці, газу)’, турбуле́нцыя ‘віхравы, хаатычны рух часцінак (газу, вадкасці)’ (ТСБМ). Запазычаны з польскай (абодва словы) ці з рускай (турбулентны) мовы, у якія слова прыйшло з англ. ці франц. turbulent ‘тс’; апошнія паходзяць ад лац. turbulentus ‘бурлівы, бязладны, неспакойны’, якое з turbō ‘віхор, вір’, ‘кола’ (Голуб-Ліер, 494; Даза, 732; ЕСУМ, 5, 679).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)