dingy [ˈdɪndʒi] adj. цёмны, змро́чны; бру́дны;

a dingy little room цёмны/бру́дны пако́йчык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

непрагля́дны, -ая, -ае.

Такі цёмны або густы, што нічога нельга разгледзець.

Непраглядная ноч.

|| наз. непрагля́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цемнатва́ры, -ая, -ае.

1. Які мае смуглявы, цёмны твар.

2. Які мае колер твару, уласцівы негроіднай расе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зага́р, -у, м.

Смуглы, цёмны колер, які набывае скура пад уздзеяннем ультрафіялетавых праменяў сонца або штучных крыніц святла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заку́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Цёмны, цесны вугал, куток.

2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флі́кер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Святлоадбівальны элемент, які выкарыстоўваецца для абазначэння пешаходаў у цёмны час сутак.

Насіць ф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

sunless [ˈsʌnləs] adj. цёмны; пахму́рны; цьмя́ны;

a sunless room цёмны пако́й;

a sunless smile пахму́рная ўсме́шка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

закану́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м. (разм.).

Цеснае памяшканне, цёмны куток; патайное або аддаленае месца.

Прымасціцца ў заканурку.

Абшукаць усе закануркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непросвещённый неасве́чаны; (необразованный) неадукава́ны; (некультурный) некульту́рны; (невежественный) цёмны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́рхаўка, -і, ДМ -хаўцы, мн. -і, -хавак, ж.

Шарападобны грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл.

Забялеліся ўзлескі ад порхавак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)