ЖЫЦІЕ́, агіяграфія,

від рэліг. л-ры, апавяданне пра жыццё духоўнай ці свецкай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой.

Ж. ўзніклі ў Рымскай імперыі ў першыя стагоддзі хрысціянства. Складваліся па пэўнай схеме, вызначаліся ўмоўнасцю, дыдактыкай, царк.-рэліг. фантастыкай (прывіды, цуды). Услаўлялі аскетызм, цярплівасць, рэліг. фанатызм і былі сродкам царк. і паліт. прапаганды. Некаторыя ўвабралі сюжэты дахрысц. міфаў, сярэдневяковых навел, анекдотаў і самі сталі крыніцай легенд, духоўных вершаў, народных драм. У Кіеўскую Русь перайшлі ў 10—11 ст. з Візантыі (гл. ў арт. Візантыя, раздз. Літаратура) і шырока бытавалі на землях усх. славян у зб-ках Мінеі-чэцці (пашыраныя), пралогі (кароткія) і пацерыкі (у іх аснове займальныя эпізоды з жыцця манахаў). Арыгінальныя Ж. ў Кіеўскай Русі з’явіліся ў 11 ст.: княжацкія з паліт. тэндэнцыяй (такі від Ж. невядомы ў Візантыі) — Ж. Барыса і Глеба (11 ст.), Вольгі, Уладзіміра (12 ст.), Аляксандра Неўскага (13 ст.), Дзмітрыя Данскога (14 ст.); царкоўныя — «Жыціе Феадосія Пячэрскага», «Жыціе Аўрамія Смеленскага», «Кіева-Пячэрскі пацярык» і інш.

Арыгінальныя бел. Ж. вядомы з канца 12—13 ст. — «Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Сказанне пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія». Іх аўтары не прытрымліваліся візант. схемы, звярталіся да гіст. фактаў, уключалі эмац.-псіхал. маналогі, бытавыя замалёўкі. З перакладных папулярных на Беларусі былі «Жыціе Аляксея, чалавека божага» і зб. «Жыціі святых». Вядомы таксама Чэцці камянецкая і жыровіцкая (15 ст.), слуцкая (16 ст.), супрасльскія рукапісная і друкаваная «Мінея агульная» (17 ст.), пралогі і пацерыкі (віленскія, супрасльскія і інш. 15—17 ст.). У Ж. шмат каштоўнага гіст. матэрыялу, яны маюць вял. пазнавальнае значэнне.

Публ.:

Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994.

Л.​Л.​Кароткая.

т. 6, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перапо́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Напоўніць, запоўніць звыш меры. Перапоўніць балон газам. Перапоўніць засекі збожжам. □ Шумны і бесклапотны натоўп перапоўніў.. тэатр. Мікуліч. // перан. Поўнасцю ахапіць, празмерна напоўніць якімі‑н. пачуццямі, перажываннямі і пад. Крыўда і пакуты перапоўнілі Міхаськаву цярплівасць. Якімовіч. Крывавая трагедыя ў Рассеках узварухнула, перапоўніла жахам навакольныя вёскі. Асіпенка.

•••

Перапоўніць чашу (цярпення) — пазбавіць сіл, магчымасці цярпець, выносіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што і з дадан. сказам.

Разм. Зразумець сэнс, змест чаго‑н. Пытанне прагучала нечакана, і Вера не адразу ўцяміла, пра што гаворыць вяснушкаваты, кірпаносы хлапец. Асіпенка. Маці ніяк не магла ўцяміць усяго таго, што так нечакана здарылася. Ставер. // Поўнасцю, да канца ўсвядоміць што‑н. Прашу, калегі, цвёрда ўцяміць Святую мудрасць даўніх год: Малая кропля крышыць камень, Цярплівасць — сцены перашкод. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́трымка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вытрымліваць — вытрымаць (у 6 знач.).

2. Уменне валодаць сабой; стойкасць, цярплівасць. Страціўшы адразу вытрымку, Вера Антонаўна ўсхліпнула і заківала галавою. Карпаў. Рашучасць і валявая вытрымка заўсёды былі спадарожнікамі гераізму. Кулакоўскі.

3. Р мн. ‑мак. Невялікі ўрывак, цытата з якога‑н. тэксту. Вытрымкі з рамана, з даклада.

4. Час, на працягу якога аб’ектыў фота‑, кінаапаратаў застаецца адкрытым у працэсе здымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Gedúld f - цярплі́васць, цярпе́нне;

~ üben выяўля́ць цярплі́васць;

~ áufbringen* набра́цца цярпе́ння;

sich mit ~ wáppnen запасці́ся цярпе́ннем;

mir reißt die ~ маё цярпе́нне ло́пае;

ich verlíere die ~ я тра́чу цярпе́нне;

mit j-m ~ háben быць пабла́жлівым да каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

терпе́ние ср., в разн. знач. цярплі́васць, -ці ж., цярпе́нне, -ння ср.;

◊

вы́вести из терпе́ния вы́весці з цярплі́васці;

терпе́ние ло́пнуло цярплі́васці не хапа́е;

вооружи́ться терпе́нием запасці́ся цярплі́васцю; набра́цца цярплі́васці;

потеря́ть терпе́ние стра́ціць цярплі́васць;

запасти́сь терпе́нием запасці́ся цярплі́васцю, набра́цца цярплі́васці;

на вся́кое хоте́ние есть терпе́ние на ўся́кае хаце́нне ёсць цярпе́нне;

терпе́ние и труд всё перетру́т цярпі́ каза́к — атама́нам бу́дзеш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cierpliwość

cierpliwoś|ć

ж. цярплівасць; цярпенне;

uzbroić się w ~ć — запасціся цярплівасцю;

wyprowadzić z ~ci — вывесці з цярплівасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Labor omnia vincit improbus (Vergilius)

Усё перамагае ўпартая праца.

Всё побеждает упорный труд.

бел. Цярплівасць і праца ўсё перамагаюць. Труд і горы раўнуе.

рус. Терпенье и труд всё перетрут.

фр. Petit à petit l’oiseau fait son nid (Мало-помалу птичка строит своё гнездо).

англ. Labour overcomes all obstacles (Труд преодолевает все препятствия).

нем. Fleiß bricht Eis (Усердие ломает лёд). Der Fleißige macht aus einem Tage zwei (Трудолюбивый из одного дня два делает). Fleißige Hand baut Leut’und Land (Трудолюбивые руки строят людей и страну). Beharrlichkeit überwindet alles (Упорство преодолевает всё).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

wyczerpać się

wyczerpa|ć się

зак.

1. вычарпацца;

zapasy się ~ły — запасы вычарпаліся;

cierpliwość się ~ła — цярплівасць скончылася;

2. знясілець, змардавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАТРЫ́СТЫКА (ад грэч. patēr, лац. pater бацька),

кананічна зацверджаныя творы т.зв. «айцоў царквы» — рымскіх і візантыйскіх багасловаў, ідэолагаў філас.-тэалагічнага вучэння і дактрын хрысц. царквы 2—8 ст., а таксама бібліяграфія і даследаванні па гэтым прадмеце. Сфарміравалася ў перыяд распаду познаантычнага грамадства, выкарыстоўвала яго культ. традыцыі. Гал. змест П. — абгрунтаванне, тлумачэнне і прапаганда прынцыпаў хрысц. рэлігіі, барацьба супраць язычніцтва, палеміка з ератычнымі плынямі ўнутры хрысціянства. Адыграла важную ролю ў фарміраванні ідэалаў культуры сярэдневякоўя, разуменні духоўнага свету чалавека таго часу.

П. ўключае царк. жанры пісьменнасці: экзегетыку (тлумачэнні), гамілетыку, палемічныя трактаты-памфлеты, казанні, павучанні, агіяграфію (гл. Жыціе), гімнаграфію (песнапенні). У выніку падзелу раннехрысц. тэалогіі на зах. і ўсх. ў 5 ст. вылучыліся адносна самаст. плыні П.: грэка-візант. (аддавала перавагу алегарычнай і сімвалічнай экзегезе) і лац. (мела больш рацыяналістычны характар). У лац. П. вызначаліся творы Юсціна-філосафа, Тэртуліяна, Амвросія Медыяланскага, Іераніма, Грыгорыя Вялікага; цэнтр. месца належыць Аўгусціну (354—430), «Споведзь» якога паўплывала на сусв. л-ру. З грэка-візант. пісьменнікаў найб. вядомыя Афанасій Александрыйскі, Васілій Вялікі, Грыгорый Назіянзін (Багаслоў), Грыгорый Ніскі, Іаан Златавуст, Іаан Дамаскін. У стараж. Русі перакладныя творы візант. л-ры распаўсюджваліся з 10 ст. Асабліва адчувальны ўплыў грэка-візант. П. ў «словах» Кірылы Тураўскага.

На Беларусі П. пашыралася ў рукапісах («словы» Іаана Златавуста, Ісаака Сірына, 1428; «Павучанне Яфрэма Сірына», 1492). Ф.​Скарына ў сваіх тлумачэннях кніг Бібліі выкарыстоўваў працы Васілія Вялікага, Грыгорыя Вялікага, Іераніма, Ісаака і Яфрэма Сірыных, Іаана Дамаскіна і інш., а таксама аўтараў, якія не былі прызнаны царквой (Арыген і інш.). У 16—17 ст. з развіццём кнігадрукавання П. пашыралася побач з палемічнай літаратурай. З’явіліся пераклады лац. П. (творы Аўгусціна, зб-кі павучанняў), выдадзены «Слова пра цярплівасць і богаўхваленне» Іаана Златавуста, «Спрэчка другая хрысціяніна...» Іаана Дамаскіна (1585). Папулярнымі на Беларусі былі творы Яфрэма Сірына (зб-кі «Павучанні», 1780, «Кніга прападобнага айца нашага Яфрэма Сірына», 1768, і інш.). Працы Грыгорыя Назіянзіна, Іаана Дамаскіна, Іаана Златавуста, Яфрэма Сірына перакладалі С.​Зізаній, Карповіч і інш. П. шырока выкарыстоўвалі ў сваёй творчасці І.​Фёдараў, Г. і М. Сматрыцкія, С.​Кімбар, Л. і С. Зізаніі, Карповіч, Е.​Плецянецкі, І.​Вішанскі, З.​Капысценскі, П.​Бярында, І.​Гізель, І.​Галятоўскі, Л.​Барановіч, Дзмітрый Растоўскі (Туптала) і інш. асветнікі і царк. дзеячы Беларусі і Украіны. Значнае месца адведзена творам П. ў рукапісным тлумачэнні Бібліі сярэдзіны 17 ст. «Выкладъ месцъ труднейшыхъ...», а таксама ў пашыраных на Беларусі зб-ках т.зв. вучыцельнай л-ры 16—18 ст. («Пандэкты», 1592; «Анфалагіён», 1613; «Дыёптра», 1619, і інш.).

Публ.:

Памятники византийской литературы IV—IX вв. М., 1968;

Памятники средневековой латинской литературы IV—IX вв. М., 1970;

Памятники литературы Древней Руси: Начало рус. лит., XI — начало XII в. М., 1978.

Літ.:

Аверинцев С.С. Поэтика ранневизантийской литературы. М., 1977;

История русской литературы X—XVII вв. М., 1980;

Замалеев А.Ф., Зоц В.А. Мыслители Киевской Руси. 2 изд. Киев, 1987;

Яскевіч А.А. Творы Ф.​Скарыны: Жанравая структура, філас. погляды, мастацтва слова. Мн., 1995;

Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд. 4 выд. Мн., 1998.

Г.​У.​Грушавы, А.​А.​Яскевіч.

т. 12, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)