РАГАЧО́ЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да ліп. 1944 у Рагачове і Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. пад кіраўніцтвам Рагачоўскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ. Складалася з 17 арг-цый (больш за 160 чал.): 2 у Рагачове (кіраўнікі М.Я.Данілава і К.К.Гардзіеўскі), 3 у в. Турск (А.А.Ганчароў, В.Ф.Ярмоленка, Л.А.Кудраўцава), у пасёлках Дняпроўскі (Г.А.Фядосава), Масткі (М.С.Філіпаў) і Лавы (Ф.Р.Сідарэнка), вёсках Азяраны (А.К.Мальцаў), Гадзілавічы (І.В.Гранкова), Забалацце (В.К.Парфёнава), Красніца (А.І.Шукевіч), Слабада (А.А.Канавалава), Станькаў (У.Я.Крапніцкая), Філіпкавічы (Р.П.Лукашэвіч), Церахоўка (У.Ф.Мазепіна) і на ст. Салтанаўка (В.А.Ашмянскі, У.В.Лабачоў) Жлобінскага р-на. Падпольшчыкі запісвалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, здабывалі і перадавалі партызанам зброю і боепрыпасы, зімой 1943 пераправілі ім абсталяванне зубаўрачэбнага кабінета і ўрачоў-стаматолагаў; рэгулярна псавалі абсталяванне на лесазаводзе, сянных прэсаў, апаратуру сувязі, водаправодную сістэму чыг. станцыі Рагачоў і гарнізона праціўніка, разам з партызанамі ўдзельнічалі ў дыверсіях на чыгунцы, у баі з ням. гарнізонам у в. Гадзілавічы; аказвалі дапамогу разведгрупам Чырв. Арміі ў зборы інфармацыі пра перадыслакацыі праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канча́лі Крайнія вуліцы ў вёсцы; канец вуліцы, край населенага пункта (Слаўг.). Тое ж кончыцы (Пін.), канча́не (Дзятл.вол.Гом.пав. Радч. стар. XVIII).
□ Канчалі — вуліца на краю в.ЦерахоўкаСлаўг., в. Канчані Гарад., в. Кончыцы Пін.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
дзе́даўшчына Месца, дзе жыў дзед; дзедава ўладанне; спадчына пасля дзеда (БРС). Тое ж дзе́даўка, дзядзе́ўе (Слаўг.), дзедніна (Нас. АУ), дзе́дзіна (Нас. АУ).
□ ур. Дзе́даўка (сенажаць) каля в.ЦерахоўкаСлаўг., с. Дзедзіна Себеж.пав. (Рам. Мат.), в. Дзе́даўка Жытк.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
карчава́ха Месца, дзе выкарчаваны лес, кусты пад сенажаць ці поле (Слаўг.). Тое ж карчава́нне, церабле́нне, карчоба (Слаўг.).
□ ур. Карчава́ха (лог) каля в.ЦерахоўкаСлаўг., ур. Карчава́хі (заліўны луг) каля в. Рудня Слаўг., ур. Карчава́ха (поле) каля в. Ржаўка Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
сце́нка
1. Шырокая мяжа (БРС); межавая дарожка (Слаўг.).
2. Дарога да гумна (Нясв., Слаўг.); сцежка паміж гумнамі і полем (Уздз.); нешырокая дарожка за агародамі (Нясв.); вузкая дарожка паміж палеткамі (Мсцісл.Бяльк.). Тое ж сце́начка (Слаўг.).
□в. Сценкі Докш., ур. Сце́нка (поле, палявая дарожка) каля в.ЦерахоўкаСлаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
карма́
1. Затока, завадзь у форме рукава (Маг.Лемц. Айк.).
2. Выступ сушы ў выглядзе паўвострава, які ўразаецца ў балота (Мсцісл.).
□ ур. Кормы (поле) каля в.ЦерахоўкаСлаўг., ур. Карма (паўвостраў сушы на балоце Амшара) каля в. Кудрычы Мсцісл., в. Карма Кузн., г. п. Карма Гом. воб., в. Карма Тур.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
гаць
1. Дарога на балоце ў выглядзе землянога насыпу валам або з насцілу бярвенняў, галля (БРС). Тое ж гачэнне (Слаўг.).
2. Шлюз на рацэ, застава, запруда, плаціна, гаць (Смален.Дабр.). Тое ж запі́нь (Жучк.), упы́н (Слаўг.).
3. Багна (Беш.Касп.).
4. Пясчаная каса ў рацэ (Рэч.).
□ ур. Гаць (поле) каля в. Пасека Ст..-дар., в. Гаць Круп., ур. Гаць (балота) каля в.Церахоўка (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
дво́рышча
1. Месца, дзе стаяў двор (Ветк., Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж дворнішча, дворнічышча (Слаўг.).
2. Папялішча (Бых.).
3. Месца, дзе стаяў панскі дом (Жытк.).
4. Месца каля хаты, паміж с.-г. пабудовамі і хатай (Лёзн., Слаўг., Стол.). Тое ж панадворышча (Нясв.).
5. У актах (да пал. XVI ст.). Адзін двор або некалькі; частка сяла (Ул.-Буд., 4). Тое ж служба, жрэбій (Ул.-Буд., 4).
6. У актах. Вялікі дом.
□ ур. Дворышча (поле) каля в. Кароцічы Стол., ур. Клімава Дворышча (лог і поле) каля в.ЦерахоўкаСлаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)