Хрысціянскі царкоўны абрад, які заключаецца ў крыжападобным памазанні мірам (пасля хрышчэння, пры каранацыі цароў і г. д.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Christenheit['kri-]f - хрысція́нскі свет
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пама́занне, ‑я, н.
Хрысціянскі царкоўны абрад, які заключаецца ў крыжападобным мазанні мірам, ялеем у знак благаславення (пры хрышчэнні, перад смерцю, пры каранацыі цароў і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аске́т, ‑а, М ‑кеце, м.
1. У старажытнасці — хрысціянскі падзвіжнік, які знясільваў сябе постам і доўгай малітвай.
2. Вельмі ўстрыманы чалавек, які вядзе суровы спосаб жыцця.
[Ад грэч. asketes — падзвіжнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ökuménef - хрысція́нскі свет, усе́ хрысція́не
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПО́СТРЫГ,
пастрыжэнне, хрысціянскі абрад прыняцця манаства. Суправаджаецца падстрыганнем святаром (у манастыры ігуменам) валасоў на галаве паслушніка ў знак пасвячэння яго Хрысту, ператварэння ў раба Божага. Сімвалізуе поўнае падначаленне чалавека царкве, манастырскаму статуту.
Пасля П. пасвячонаму даецца новае імя ў знак канчатковага адрачэння ад свецкага жыцця, ён апранаецца ў манаскае адзенне. У царк. жыцці П. мае мэтай падкрэсліць адрозненне асоб, якія добраахвотна далі зарок служэння Богу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Christian2[ˈkrɪstʃən]adj.
1.хрысція́нскі;
the Christian Сhurch хрысція́нская царква́;
a Christian name імя́ (у адрозненне ад прозвішча);
the Christian era хрысція́нскае летазлічэ́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
chrześcijański
chrześcijańsk|i
хрысціянскі;
~a demokracja — хрысціянская дэмакратыя;
po ~u — па-хрысціянску
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
еўхары́стыя
(гр. eucharistia = падзяка)
хрысціянскі абрад прыняцця просвіры і віна, адно з сямі хрысціянскіх таінстваў; прычашчэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДУ́НДЗІН Мікалай Мікалаевіч (н. 28.10.1950, в. Чырвоны Бор Чавускага Р-на Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1971). Адзін з заснавальнікаў творчага аб’яднання «Квадрат» (1987). Сярод асн. твораў: серыі «Ікар» (1975—77), «Гараскоп» (1985), «Індыйскі цыкл» (1989—95), «Хрысціянскі цыкл» (1989), «Час збіраць камяні» (1992—93), трыпціх «Веліч» (1993), дыпціх «Песня песняў Саламонавых» (1996) і інш. Пераважаюць філас.-метафарычныя і сімвалічныя вобразы, біблейскія і гіст. матывы, складаная архітэктоніка, спалучэнне рэальных і ўмоўных форм. Творам уласціва экспрэсіўнасць і чысціня колеру. Аўтар экспазіцый у Бярэзінскім запаведніку (1983), віцебскіх музеях, маст. афармлення Палаца шлюбаў у Барысаве (1996).
М.Л.Цыбульскі.
М.Дундзін. «Я прыйшоў у сад мой...» З дыпціха «Песня песняў Саламонавых». 1996.