Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хрусте́тьнесов.
1.(издавать хруст) хрусце́ць, храбусце́ць;
2.(ломать с хрустом) храбуста́ць, хру́стаць;
3.(жевать с хрустом)хру́мстаць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тру́кша (трю́кша) ‘бручка, Brassica napus’ (слаўг., ДАБМ, камент.). Няясна. Лаўчутэ (Балтизмы, 133) мяркуе, што трюкша — нядаўняе запазычанне з літ.*triukša, якое магло б быць утворана ад гукапераймальнага дзеяслова triukšė́ti, triuškė́ti ‘хрумстаць падчас жавання ежы’, прыводзячы ў якасці аналогіі назву бручкі griẽžtis, утвораную ад griẽžti ‘скрыгатаць, скрыгаць’. Сумніўна, бо адсутнічае фіксацыя літ.*triukša.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
chrupotać
chrupota|ć
незак. хрустаць, хрумстаць, храбустаць;
dzieci ~ły ciasteczka — дзеці хрумсталі пячэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Тру́шчыць ‘біць, ламаць, крышыць, разбураць крохкае, далікатнае’ (Янк. 3.), тры́шчыць ‘тс’ (Нас.), трю́шчыць ‘тс’ (Бяльк.), тру́шчыць ‘многа есці неспажыўнога’ (Янк. 3.), ‘есці са смакам, з апетытам’ (Адм.), ‘есці, хрумстаць’ (іўеў., Сл. ПЗБ), тру́шчыць, тро́шчыць ‘ламаць, разбіваць; есці з хрустам’ (ТС), трушчэ́ць ‘расціскаць’, ‘лузаць арэхі’ (Варл., капыл., ЛА, 1), трушчэ́ць, трушча́ць ‘хрусцець (пра снег, лёд пад нагамі)’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, узыходзіць да труск ‘друзачкі, дробныя частачкі’ з варыянтным вакалізмам, характэрным для экспрэсіўных слоў (Сной у Бязлай, 4, 233), параўн. тру́сціць ‘ламаць, разбіваць на кавалкі’ (Нас., Некр. і Байк.). Параўн. укр.дыял.тру́щити ‘лушчыць’, якое разглядаецца як вынік кантамінацыі трощити ‘ламаць, разбіваць’ і лущити ‘лушчыць’ (ЕСУМ, 5, 662). Падабенства з літ.triùškinti, дыял.triùškyti ‘біць, разбіваць з хрустам’, triuškéti ‘хрумстаць пры разжоўванні ежы’ насуперак Лаўчутэ (Балтизмы, 133) не дае падстаў лічыць запазычаннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хрумсце́ць, ‑мшчу, ‑мсціш, ‑меціць; незак.
Разм. Тое, што і хрумстаць. Каля плота хрумсцелі абабранымі зялёнымі яблыкамі дзеці.Адамчык.Жучок [сабака] хапае цукар на ляту, хрумсціць ім.Лупсякоў.Сняжок хрумсціць пад нагамі.Брыль.Пад нагамі хрумсцела тонкая наледзь.Навуменка.Мякка хрумсціць пад нагамі сушняк.Барадулін.Хрумсцяць у садзе пад падэшвамі крупінкі вугалю ў траве.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
crunch
[krʌntʃ]1.
v.t.
хрумста́ць; разду́шваць (з трэ́скам)
2.
v.i.
хрусьце́ць; рыпе́ць
The snow crunched under our feet — Сьнег хрусьце́ў пад нага́мі
3.
n.
1) хрумста́ньне n.
2) рыпе́ньне n.
3) Sl. выраша́льная ста́дыя
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
хра́пка1, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Памянш.-ласк.да храпа 1.
хра́пка2, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Ствол качана капусты без лістоў. Рая адышла да каровы і хацела гнаць яе дамоў, але карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі і ісці дамоў не хацела.Шамякін.Дзеда тузанула, ён закруціўся на месцы, ухапіўся за твар і павольна пачаў асядаць на цвёрдую граду з мёрзлымі храпкамі ссечанай капусты.Грахоўскі.Ён [Васіль] можа ля дзвярэй сядзець спакойна і хрумстаць белыя тугія храпкі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спача́тку, прысл.
1. У першы момант. Хлопцам страшна было спачатку, а пасля ўсякі страх мінуў.Колас.— Між іншым, мы з вамі з аднаго цэха, — засмяялася дзяўчына. Алесь спачатку здзівіўся.Шыцік.// Напачатку чаго‑н. (шляху, працы і пад.). Спачатку.. [партызаны] ішлі балотам, асцярожна шукаючы нагамі больш цвёрдага месца.Шчарбатаў.// Перш за ўсё, папярэдне, раней. Пачынаем дзень спачатку Фізкультурнаю зарадкай. Раз — налева, Два — направа, Крок наперад, Крок назад.А. Александровіч.Я выпраг Дэраша, прывязаў да воза, ён і пачаў хрумстаць памаленьку сена, выбіраючы спачатку лепшае.Якімовіч.
2. Яшчэ раз; зноў. [Жонка] быццам ажыла ці спачатку пачала жыць.Чорны.[Лаўрэн:] — Куды ні зірні — усё пачынай спачатку, а тут табе ані хамута, а ні шыі.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)