падмаро́зіць, -о́зіць; безас.; зак.

Пра наступленне холаду, марозу (пасля адлігі ці пасля асенняга дажджлівага надвор’я).

К вечару падмарозіла.

|| незак. падмаро́жваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здранцве́лы, -ая, -ае.

Які страціў адчувальнасць, гібкасць, адзеравянелы.

Здранцвелыя ад холаду пальцы.

Быць у здранцвелым стане (таксама перан.).

|| наз. здранцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змёрзлы і зме́рзлы, -ая, -ае.

1. Азяблы ад холаду.

Змёрзлае дзіця.

2. Пашкоджаны марозам.

Змёрзлыя расліны.

3. Зацвярдзелы ад марозу.

Змёрзлая зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мярзля́к, мерзляка́, мн. мерзлякі́, мерзляко́ў, м. (разм.).

Чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу.

|| ж. мярзля́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца нягнуткім; карчанець.

П. ад холаду.

|| зак. апруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.) і спруцяне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мерзнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мерз, -зла; зак.

Загінуць ад марозу, холаду (пра расліннасць, насякомых).

Рунь вымерзла.

|| незак. вымярза́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прызвыча́іць сов. приучи́ть;

п. сябе́ да хо́ладу — приучи́ть себя́ к хо́лоду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здубяне́лы, -ая, -ае (разм.).

Які страціў рухомасць, адчувальнасць ад холаду; зацвярдзелы, адубянелы.

Здубянелыя на марозе рукі.

З. ад сырасці плашч.

|| наз. здубяне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераступа́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. пераступіць¹.

2. Папераменна, мяняючы апору, паднімаць то адну, то другую нагу.

П. з нагі на нагу ад холаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЗАГАРТО́ЎВАННЕ АРГАНІ́ЗМА,

павышэнне ўстойлівасці арганізма да ўздзеяння неспрыяльных фіз. фактараў навакольнага асяроддзя (нізкай і высокай т-р, паніжанага атм. ціску і інш.). Заснавана на здольнасці арганізма прыстасоўвацца да зменлівых умоў асяроддзя (гл. Адаптацыя). Набываецца шляхам сістэматычнага, шматразовага ўздзеяння фіз. фактараў на -арганізм пры паступовым павышэнні іх дазіроўкі. Уздзеянне холадам павышае ўстойлівасць арганізма да нізкіх, а цяплом — да высокіх т-р. Адно з асноўных — З.а. да холаду, сутнасць якога ў паступовым нарастанні ступені ахаладжэння. У людзей, прыстасаваных да нізкіх т-р, цеплаўтварэнне ў арганізме больш інтэнсіўнае, што забяспечвае лепшае кровазабеспячэнне скуры, павышае ўстойлівасць да інфекц. захворванняў і абмаражэнняў. З.а. да холаду ажыццяўляюць пераважна частым знаходжаннем на вольным паветры (гл. Аэратэрапія) і выкарыстаннем водных працэдур (гл. Водалячэнне). Магчыма і адначасовае З.а. да цяпла і холаду (гл. Лазня). Для развіцця ўстойлівасці арганізма да паніжанага атм. ціску можна выкарыстоўваць узыходжанне ў горы (метад ступеньчатай акліматызацыі). Пры спыненні З.а. ступень загартаванасці слабее і праз 1—1,5 месяцы ўстойлівасць да фіз. фактараў знікае.

т. 6, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)