2. Музычны харавы твор на тэкст гэтага набажэнства звычайна ў суправаджэнні аргана ці аркестра.
М. кампазітара Ліста.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хорма́йстар, ‑тра, м.
Кіраўнік хору, харавы дырыжор. Вядомы ў Беларусі хормайстар Уладзімір Тэраўскі (а гэта быў ён) павёў Міхася за кулісы.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Mass[mæs]n.
1. ме́са, літургі́я
2. ме́са (музычны харавы твор);
Haydn’s Mass ме́са Га́йдна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
хорма́йстар
(ад хор + майстар)
кіраўнік хору, харавыдырыжор.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а капэ́ла
(іт. а cappella)
харавы спеў без інструментальнага суправаджэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
імша́, ‑ы, ж.
Каталіцкая абедня. Служыць імшу. □ У касцёле ўсё яшчэ свяціліся вокны, яшчэ прабілася імша.Пестрак.// Музычны харавы твор на тэкст такой абедні, звычайна з суправаджэннем арганаў і аркестра.
[Фр. messe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́са, ‑ы, ж.
1. Тое, што і імша. Біскуп сам служыць прыехаў месу.Танк.
2. Музычны харавы твор на тэкст каталіцкага набажэнства, звычайна ў суправаджэнні арганаў ці аркестра. Меса Ліста.
[Фр. messe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. кампазітар, харавы дырыжор і педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1894, клас кампазіцыі М.Рымскага-Корсакава). З 1896 жыў у Віцебску, выкладаў хар. спевы ў розных навуч. установах, рэдагаваў газ. «Витебские губернские ведомости» (1905—12). Адзін з арганізатараў нар. кансерваторыі (1918, чытаў у ёй лекцыі па гісторыі музыкі), кіраўнік Дзярж. хору. Майстар харавога пісьма, аўтар апрацовак бел.нар. песень («А ў полі вярба», «Кума мая, кумачка» і інш.), прасякнутых тонкім лірызмам рамансаў на вершы рус. паэтаў. З інш. твораў: кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя Айчыннай вайны 1812 года», харавы «Рэквіем» («Не плачце над прахам забітых байцоў»). Напісаў шэраг вучэбных дапаможнікаў, метадычных работ, у т. л. «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (Віцебск, 1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ (Ісідар Германавіч) (28.12.1906—1944),
бел.харавы дырыжор і педагог. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). У 1922—25 кіраваў самадз. хорам у Гомелі. З 1934 у Мінску, выкладчык дырыжорска-хар. ф-та Бел. кансерваторыі, у 1937—41 маст. кіраўнік хору Бел. філармоніі. Аўтар партыз. песень, у т. л. «Баявая партызанская».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎДА (Віктар Уладзіміравіч) (н. 10.11.1921, г. Смаргонь Гродзенскай вобл.),
бел.харавы дырыжор, педагог. Нар.арт. Беларусі (1978). Нар.арт.СССР (1990). Канд. мастацтвазнаўства (1956), праф. (1975). Скончыў Віленскую дзярж. духоўную семінарыю (1939), Літ. кансерваторыю (1951). Вучань А.Свешнікава. З 1951 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, хормайстар Дзярж.акад.рус.нар. хору імя Свешнікава. З 1956 хормайстар і дырыжор Дзярж.акад. харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладае у Бел. акадэміі музыкі (з 1964 заг. кафедры). З 1965 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё. Творчасці Р.-хормайстра ўласцівы ўдумлівыя адносіны да муз. твораў, імкненне да чысціні строю, высокай якасці гучання харавога шматгалосся, глыбокая інтэрпрэтацыя муз. твораў. Склаў «Хрэстаматыю па чытанні харавых партытур» (т. 1—2, 1971—74), «Хрэстаматыю па беларускай харавой опернай літаратуры» (1975), зб-кі «Харавыя канцэрты» (1980, 1982, 1984), «Хоры беларускіх кампазітараў на вершы Я.Купалы і Я.Коласа» (1982), «Харавы вянок» (1985). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.