скра́дваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак., што.

Рабіць менш выразным, непрыкметным.

Касцюм скрадвае недахопы фігуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выту́пваць

‘тупаць; старанна вырабляць нейкія фігуры нагамі’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выту́пваю выту́пваем
2-я ас. выту́пваеш выту́пваеце
3-я ас. выту́пвае выту́пваюць
Прошлы час
м. выту́пваў выту́пвалі
ж. выту́пвала
н. выту́пвала
Загадны лад
2-я ас. выту́пвай выту́пвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выту́пваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карыяты́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ты́д і -аў, ж.

Калона, апора ў будынку ў выглядзе жаночай фігуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўабаро́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Няпоўны, на чвэрць круга паварот фігуры.

П. кола.

Стаяць паўабаротамзнач. прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перы́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: сума даўжынь усіх старон плоскай геаметрычнай фігуры.

П. трохвугольніка.

|| прым. перыметры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

skin-tight

[ˈskɪntaɪt]

adj.

які́ шчы́льна прыляга́е да фігу́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

культуры́зм, -у, м.

Сістэма фізічных практыкаванняў (пераважна сілавых), якія садзейнічаюць развіццю мускулатуры цела чалавека, фарміраванню прыгожай фігуры і паставы; занятак такімі практыкаваннямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клу́мба, -ы, мн. -ы, клумб і -аў, ж.

Градка для кветак у выглядзе якой-н. замкнутай фігуры.

Круглая к.

|| прым. клу́мбавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

symmetry [ˈsɪmətri] n.

1. сіме́трыя

2. гармо́нія;

the stately symmetry of her figure гармані́чная ве́лічнасць яе́ фігу́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

квадрату́ра, -ы, ж.

У матэматыцы: вылічэнне плошчы або паверхні фігуры.

Квадратура круга

1) невырашальная задача ператварэння круга ў роўнавялікі квадрат;

2) наогул невырашальная задача.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)