ЗІМО́ВЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,

віды спорту (спарт. гульняў) на каньках, лыжах і рознага тыпу санках, спаборніцтвы па якіх праводзяцца на лёдзе і снезе. Да З.в.с. належаць: біятлон, бобслей, буерны спорт, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжны спорт, санны спорт, фігурнае катанне на каньках, фрыстайл, хакей з мячом, хакей з шайбай.

Існуюць нац. З.в.с.: гонкі на аленевых і сабачых запрэжках, кёрлінг і інш. Вельмі пашыраны мотагонкі на лёдзе. Найб. развіццё З.в.с. атрымалі ў многіх краінах Еўропы, у т. л. на Беларусі, таксама ў Расіі, ЗША, Канадзе, Японіі і інш. Па З.в.с. праводзяцца сусв. і еўрап. чэмпіянаты, першынствы краін. З 1924 арганізуюцца зімовыя алімпійскія гульні.

т. 7, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

figurowy

figurow|y

фігурны;

łyżwiarstwo ~e — або

jazda ~a na lodzie — фігурнае катанне (коўзанне)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПЛА́ВАННЕ СІНХРО́ННАЕ, плаванне мастацкае, плаванне фігурнае,

практыкаванні (комплексы рухаў) у вадзе (часткова на сушы) з элементамі харэаграфіі, акрабатыкі і гімнастычных камбінацый; від воднага спорту. Выконваецца сола, дуэтамі або групай. У спаборніцтвы ўключаюцца тэхн. і адвольная (пры муз. суправаджэнні) праграмы.

Выкананне фігур на вадзе ўзнікла ў 1920—30-я г. ў Еўропе, ЗША, Канадзе і інш. У 1952 створаны К-т сінхроннага плавання пры Міжнар. федэрацыі плавання. Міжнар. спаборніцтвы праводзяцца з 1958. Першы чэмпіянат свету праведзены ў 1973 (Бялград), Еўропы — у 1977 (г. Несшэ, Швецыя), у праграме Алімпіі. гульняў з 1984 (г. Лос-Анджэлес, ЗША). Найб. развіта ў Расіі, Японіі, Канадзе, Францыі, ЗША і інш.

На Беларусі спарт. школа па П.с. створана ў 1982, Федэрацыя сінхроннага плавання — у 1992. Нац. каманда выступае ў міжнар. спаборніцтвах з 1992, сярэбраны прызёр Кубка Еўропы «В» (1994, Польшча), бронз. прызёр (1999, Нідэрланды). Сярод бел. спартсменак найб. вызначыліся Т.​Мяшкова — сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1994), Н.​Сахарук, К.​Надзеждзіна.

т. 12, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фігу́рны

1. Figr(en)-; mit Figren verzert;

2. спарт., спец.:

фігу́рнае ката́нне (на каньках) iskunstlauf m -(e)s;

фігу́рныя ду́жкі матэм. geschwifte Klmmern;

фігу́рны палёт ав. Knstflug m -(e)s, -flüge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВАДНАЛЫ́ЖНЫ СПОРТ,

від спорту, у аснове якога хуткае перамяшчэнне спартсмена па паверхні вады на спец. лыжах пры дапамозе буксіровачнага троса (за катэрамі ці на электрацязе). Т. зв. вадналыжнае трохбор’е ўключае слалам, фігурнае катанне і скачкі на лыжах з трампліна. У слаламе (на 2 ці 1 лыжы) спаборнічаюць у хуткім і правільным праходжанні трасы; у фігурным катанні спартсмены за пэўны час павінны выканаць як мага больш складаных фігур, якія ацэньваюцца ў ачках; у скачках з трампліна (драўлянага насцілу выш. 150 см для жанчын і 180 см для мужчын) ацэньваецца далёкасць і тэхніка палёту. Як від спорту аформіўся ў 1930-я г. ў ЗША. У 1947 створаны Сусв. вадналыжны саюз; чэмпіянаты свету з 1949.

На Беларусі актыўна развіваецца з сярэдзіны 1960-х г. З 1964 праводзяцца чэмпіянаты Беларусі. Бел. майстры воднага спорту былі (з 1973) шматразовымі пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў СССР (заваявана 167 медалёў), уладальнікамі кубка СССР; на чэмпіянатах свету і Еўропы, спаборніцтвах на Кубак свету і Кубак Еўропы заваявана (на 1995) больш як 150 медалёў, з іх больш за 60 залатых. Найб. поспеху дасягалі І.​Потэс, А.​Мінянок, Дз.​Яскевіч, М.​Амяльянчык, Ю.​Грамыка, А.​Паўлава, А.​Надзін і інш. Нац. зборная Беларусі — чэмпіён Еўропы ў спаборніцтвах на электрацязе (1990) і на класічных лыжах (1992).

М.​А.​Дубіцкі.

т. 3, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

spin1 [spɪn] n.

1. вярчэ́нне; вірава́нне;

give a coin a spin крутану́ць мане́ту;

a double spin па́рнае вя́рчэнне (пра фігурнае катанне)

2. што́пар (пра самалёт);

go/get into a spin увайсці́ ў што́пар

3. infml каро́ткая пае́здка (на машыне, матацыкле і да т.п.);

Let’s go for a spin. Давай праедземся.

in a (flat) spin разгу́блены, у па́ніцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фігу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае непрамалінейныя абрысы, контуры; які мае складаную форму. Фігурны шакалад. □ [Галя] была ў чорнай шарсцяной сукенцы з фігурным выразам наперадзе, у сваіх чорных лакіраваных басаножках, з сумачкаю ў руках. Ваданосаў. // Які надае такую форму прадмету. Фігурны разец. // Які мае на паверхні ўзор, цісненне. Фігурныя пераплёты старых кніг.

2. Які выконваецца з фігурамі, апісвае пры сваім руху фігуру. [Славік:] — Пройдзем удваіх, і я пакажу табе вышэйшы клас фігурнага катання. Не бойся, я буду цябе трымаць вось так. Шамякін. // Прызначаны для такога выканання. Фігурныя канькі.

3. Разм. Які мае прыгожую фігуру. Захар Лемеш — фігурны чалавек. Колас.

4. Які аднаўляе фігуры (у 4 знач.). Фігурны жывапіс. Фігурны клас.

5. У шахматах — які адбываецца з удзелам фігур. Фігурная атака на каралеўскім флангу.

•••

Фігурнае катанне — выкананне на каньках пэўнага комплексу элементаў, а таксама танцаў на лёдзе.

Фігурныя дужкі гл. дужка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАТАЦЫКЛЕ́ТНЫ СПОРТ,

спаборніцтвы ў яздзе на дарожных і спартыўных матацыклах; адзін з тэхн. відаў спорту. Праводзяцца для кожнага класа матацыклаў асобна. Уключае: шашэйныя лінейныя гонкі; шашэйна-кальцавыя гонкі па кальцавой трасе даўж. 3—4 км; мотакрос — гонкі па перасечанай мясцовасці па замкнёнай кальцавой трасе даўж. 1,5—2,5 км; матацыклетнае мнагабор’е — шматдзённыя спаборніцтвы па дарогах і бездарожжы; трэкавыя гонкі (спідвей) па гаравай або ледзяной дарожках стадыёна; іпадромныя гонкі па земляной дарожцы; фігурнае ваджэнне на пляцоўцы, абсталяванай штучнымі перашкодамі; заезды на ўстанаўленне рэкордаў; мотаралі. Да М.с. адносяць таксама мотабол, мотаарыентаванне. М.с. найб. пашыраны ў Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Чэхіі, Швецыі і інш. Міжнар. федэрацыя мотаспорту (ФІМ) заснавана ў 1904.

Першыя спаборніцтвы, у якіх удзельнічалі матацыклы (разам з аўтамабілямі), адбыліся ў 1895 (Францыя). Упершыню шашэйная гонка праведзена ў 1907 у Вялікабрытаніі. там жа ў 1913 — спаборніцтвы па мотамнагабор’і; у 1907 у Паўд. Афрыцы — трэкавыя гонкі па гаравай дарожцы. З пач. 1920-х г. арганізаваны іпадромныя і з 1930-х г. — трэкавыя гонкі на лёдзе. Першыя афіц. мотагонкі ў Расіі адбыліся ў 1898, у СССР — у 1924. Чэмпіянаты свету праводзяцца: па мнагабор’і (з 1913), шашэйна-кальцавых гонках (1948), мотакросу (1957), па трэкавых гонках (1949 — гаравая і 1966 — ледзяная дарожкі).

На Беларусі М.с. пашыраны з 1930. Федэрацыя мотаспорту, мотакросу і велакросу Беларусі існуе з 1992, Федэрацыя матацыклістаў Беларусі — з 1997. Спартсмены Беларусі — чэмпіёны СССР — Э.​Лявонаў (1960), А.​Лук’янчык (1963), Л.​Варановіч (1964), Г.​Гладкі (1970). Праводзяцца чэмпіянаты Беларусі, мотакросы на прызы імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.​І.​Грыцаўца, Герояў Савецкага Саюза Дз.​І.​Гарбунова, М.​Ф.​Гастэлы, К.​С.​Заслонава, Дз.​М.​Карбышава, М.​П.​Шмырова і інш.

т. 10, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ката́нне н.

1. (дзеянне) Rllen n -s, Mngeln n -s;

2. (прагулка, забава, від спорту) Spazerfahrt f -, -en;

ката́нне ко́нна [ве́рхам, вярхо́м] Spazerritt m -(e)s;

ката́нне на канька́х Schltschuhlaufen n -s;

па́рнае ката́нне Parlauf m -(e)s, Parlaufen n;

адзіно́чнае ката́нне inzellauf m -(e)s, inzellaufen n;

фігу́рнае ката́нне iskunstlauf m;

адво́льнае ката́нне Kürlaufen n;

абавязко́вае ката́нне Pflchtlaufen n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пла́ванне н.

1. спарт. Schwmmen n -s;

фігу́рнае пла́ванне Figrenschwmmen n;

вучы́ць каго-н. пла́ванню j-m das Schwmmen bibringen*;

пла́ванне на баку Sitenschwimmen n;

пла́ванне на спі́не Rückenschwimmen n;

пла́ванне бра́сам Brstschwimmen n;

пла́ванне кро́лем krulen vi;

2. (на караблях) Schfffahrt f -; Sefahrt f (па моры);

далёкае пла́ванне grße Fahrt, Frnfahrt f;

кабата́жнае пла́ванне Küstenschifffahrt f;

вучэ́бнае пла́ванне usbildungsfahrt f;

кругасве́тнае пла́ванне Wltreise f -, Rise um die Welt; Wltumsegelung f - (на ветразях);

пла́ванне пад ве́тразямі Sgeln n -s;

адпра́віцца ў пла́ванне in See stchen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)