фарсі́ць, ‑ршу, ‑рсіш, ‑рсіць; незак.

Разм. Франціць. [Люба] любіла фарсіць. Хоць вучыцца толькі ў дзевятым класе, а на руцэ — пазалочаны гадзіннік. Даніленка. Русіновіч сёння скінуў кіцель і фарсіў у Ярошкавым падношаным касцюме, гальштук і белую рубашку ўзяў у Рамашкі. Дамашэвіч. // Выхваляцца, выстаўляючы што‑н. напаказ. У яго [Перагуда] было многа напускнога, і ён трохі фарсіў сваім дзівацтвам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

paradować

незак. жарт. франціць, маршыраваць, прахаджвацца;

paradować w modnej sukni — фарсіць у моднай сукенцы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

франтава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць франціць, схільны да франтаўства. Самы прыгожы і франтаваты юнак на ўвесь гарадок быў тады Сёмка Фартушнік. Чорны. Франтаваты пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, Гольц-Мілера, прашэнне. Мехаў. // Уласцівы франту. Франтаваты выгляд.

2. Які мае модны крой, фасон (пра адзенне, прычоску і пад.). У пакой зайшоў маладзенькі афіцэр у чорным франтаватым гарнітуры. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sport

[spɔrt]

1.

n.

1) спорт -у m.

2) informal до́бры хло́пец

2.

v.i.

1) забаўля́цца, гуля́ць

2) папі́свацца, франці́ць

3.

adj.

спарты́ўны, спарто́вы

- Good sport!

- for sport

- in sport

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Staat II m -(e)s

1) убра́нне, строй;

in vllem ~ erschinen* з’яві́цца ў по́ўным пара́дзе [у свято́чным убра́нні]

2) франтаўство́, фарс;

mit etw.(D) ~ mchen франці́ць, фарсі́ць (чым-н.);

grßen ~ mchen жыць на шыро́кую нагу́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Натапы́рыць ’падняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус. натопы́рить ’падняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск. дыял. natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг. дыял. натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал. на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус. дыял. топо́ритьсяфранціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш. topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ. stapìnti ’рабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)