весланогія (Steganopodiformes), атрад вадаплаўных птушак. Вядомы з ранняга эацэну (каля 40 млн.г. назад). 6 сям.: бакланавыя, змеяшыйкавыя, олушавыя, пеліканавыя, фаэтонавыя і фрэгатавыя, 56 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, пераважна ў субтропіках на ўзбярэжжах мораў, па берагах рэк, азёр. Большасць відаў селіцца калоніямі. На Беларусі адзначаны як рэдкі від — баклан вялікі і залётны від — пелікан ружовы (Pelecanus onocrotalus). 5 відаў і 1 падвід у Чырв. кнізе МСАП.
Птушкі сярэдніх і буйных памераў, размах крылаў да 3 м, маса ад 400 г да 14 кг. Апярэнне шчыльнае, густое. Ногі кароткія, з плавальнай перапонкай (злучае ўсе 4 пальцы). Ёсць гарлавы мяшок (акрамя фаэтонавых). Кормяцца рыбай і інш. воднымі жывёламі. Манагамы. Нясуць да 6 яец. Некат. віды бакланаў, олушаў і пеліканаў — асн. выпрацоўшчыкі гуана на ўзбярэжжах Паўд. Амерыкі і Паўд. Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Верх, пакрыццё воза, брычкі, карэты і пад. [Сімон] ужо хацеў загадаць, каб закладалі фаэтон і ставілі буду.Самуйлёнак.
2. Крыты дарожны воз. Балаголаўская буда адляскала коламі па лясной дарозе, выехала на палявы прастор і ўжо набліжалася да маіх родных аселіц.Сабаленка.
3. Шалаш, будан. Іншы раз стаўлялі ў лесе свае буды цыганы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рны1, ‑ая, ‑ае.
1. Які складае з кім‑, чым‑н. пару (у 1 знач.). Парная рукавіца. Парныя боты. □ Па вёсцы хадзілі парныя патрулі.Сабаленка.// Які складаецца з дзвюх аднолькавых частак. Коні ходзяць папарна.. ў парных баронах «зігзаг».Брыль.На пагорку ў ельніку праскакала спуджаная казуля, парныя сляды яе нагадвалі [праткнутыя] тонкай палкай дзіркі.Ляўданскі.// Размешчаны парамі, папарна. Парныя лісты.
2. Запрэжаны парай коней; прызначаны для запрэжкі парай коней. Паскрыпваючы рысорамі, лёгка праляцеў карны фаэтон Гунава.Самуйлёнак.Каня, што дрыжаў ад сцюдзёнай вапны,.. запраглі ў парныя сані аднаго.Корбан.
3. Які выконваецца, робіцца парай, парамі. Парны палёт. Парны разрад. □ Выконваецца гэты парны народны танец [балеро] і ва ўмераным і ў вельмі хуткім тэмпе.«Маладосць».
•••
Парны лікгл. лік.
па́рны2, ‑ая, ‑ае.
Душны, насычаны вільгаццю. Надыходзіла парная хмурная майская ноч — яўны прадвеснік навальніцы.С. Александровіч.Сонца адышло ад зямлі .. і настылая за ноч зямля дыхнула ў твар парным, цёплым духам.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)