Пстрык, ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага кароткага гуку (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), ’шчаўчок па носе або па вуху’, ’папрок’ (Нас.), пстры́каць, пстры́кнуць ’даваць пстрычку (пстрычкі)’; ’шчоўкаць, ляскаць (пальцамі)’, ’хутка і лёгка рухацца, пырхаць’, ’раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь)’ (ТСБМ, Нас., ТС), ’скакаць’ (астрав., Сл. ПЗБ), пстры́кнуць ’рэзка штурхнуць нагой’; ’ускочыць’; ’сфатаграфаваць’ (Жд. 2, 3). Гукаперайманне, параўн. аналагічнае польск. pstryk ’пстрык’, pstrykać ’шчоўкаць’, ’фатаграфаваць’. Польскі дзеяслоў фіксуецца з 1776 г., утвораны ад prztyk, prztykać (Банькоўскі, 2, 959).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mug

[mʌg]

1.

n.

1) гліня́ны ку́бак

2) Sl. (абразьл.) ры́ла n., мо́рда f.

3) Sl. хуліга́н, галаварэ́з -а m.

2.

v.t., Sl.

фатаграфава́ць для паліцэ́йскага ўжы́тку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

photograph

[ˈfoʊtəgræf]

1.

n.

фатазды́мак, зды́мак -ка m., фатагра́фія f.

2.

v.

1) рабі́ць зды́мкі, фатаграфава́ць

2) выхо́дзіць до́бра на зды́мку

She does not photograph well — Яна́ не выхо́дзіць до́бра на зды́мках

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

knípsen

1. vt

1) пстры́каць;

Fáhrkarten ~ кампасці́раваць біле́ты

2) разм. пстры́кнуць, уключы́ць;

den Schálter [am Schálter] ~ пстры́кнуць выключа́льнікам

3) разм. фатаграфава́ць, здыма́ць

2. vi

1) пстры́каць (пальцамі)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

shoot

[ʃu:t]

1.

v., shot, shooting

1) страля́ць

to shoot a rabbit — застрэ́ліць за́йца

to shoot a plane — зьбіць самалёт

2) кі́даць

He shot question after question at us — Ён кі́даў нам пыта́ньне за пыта́ньнем

3) праімча́цца, пране́сьціся

A car shot by us — Машы́на праімча́лася паўз нас

4) распуска́цца, пуска́ць па́расткі (пра расьлі́ны)

5) фатаграфава́ць

2.

n.

1) практыкава́ньне або́ спабо́рніцтва ў стральбе́

2) па́растак -ка m.

3) нахі́лены сьцёк, жо́лаб -а m.

•

- shoot down

- shoot up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

шчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць рэзкі, адрывісты гук пры ўдары, сутыкненні, у час работы якога‑н. апарата, прыбора, механізма і пад. На сцяне шчоўкаў гадзіннік. Самуйлёнак. Шчоўкае замок у дзвярах — вярнулася бабуля. Савіцкі. Шчоўкаюць затворы вінтовак, шум, гоман. Пестрак. // Утвараць трэск, трашчаць. Авёс, насыпаны тонкім пластом, хутка пачаў падскокваць, шчоўкаць, пакрывацца далікатным румянцам. Новікаў. // Раздавацца, гучаць (пра стрэлы). Кулі ў кустах шчоўкаюць. Пянкрат. // Спяваць, утвараючы адрывістыя гукі (пра некаторых птушак). Лясныя спевакі, нябачныя ў гушчары дрэў і кустоў, свішчуць, шчоўкаюць. Чарнышэвіч. Раніца выдалася ціхая, росная. За ракой у лазняку яшчэ шчоўкаў і заліваўся салавей, а з дубравы чулася кукаванне зязюлі. Дайліда.

2. Утвараць кароткі, адрывісты гук рэзкім ударам, стуканнем і пад. Сяржант шчоўкае каблукамі, паварочваецца і ідзе да дзвярэй. Крапіва. Рэдактар шчоўкаў замком сваёй прыгожай зялёнай папкі. Шамякін. // каго-што і без дап. Разм. Фатаграфаваць, здымаць каго‑, што‑н. [Арцём:] — А то схопіць [карэспандэнт] у клетцы якога Шаха, труса, суне мне ў рукі і шчоўкае апаратам. Ракітны. Услед за стройнай, высокай дзяўчынай у беласнежным адзенні ходзяць цікаўныя фотарэпарцёры, шчоўкаюць апаратамі. Ус.

3. каго-што і без дап. Страляць куды‑н.; прабіваць што‑н. У мяне па стралковаму спорту першы разрад. І я ўжо загадзя смакаваў, як буду шчоўкаць мішэні. Пінчук.

4. Разм. Ікаць. — Як гэта не шчоўкаў? — адважна маню я. — Насілу лімонам перабілі... Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

áufnehmen* vt

1) падыма́ць

2) прыма́ць, сустрака́ць (гасцей)

3) здыма́ць, фатаграфава́ць

4) успрыма́ць

5) зноў пача́ць (працу)

6) прыма́ць (у арганізацыю і г.д.);

in den Spíelplan ~ уключа́ць у рэпертуа́р

7) прыма́ць (справу)

8) змяшча́ць, умяшча́ць, паглына́ць;

das kann mein Gedächtnis nicht ~ мая́ па́мяць не мо́жа гэ́тага змясці́ць

9) пазыча́ць

10) запі́сваць (на стужку)

11) устанаві́ць су́вязь;

die Spur ~ натра́піць на след;

ein Protokóll ~ скла́сці пратако́л;

die Verbíndung ~ устанаві́ць су́вязь

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

cover

[ˈkʌvər]

1.

n.

1) во́кладка f. (кні́гі); на́крыўка f. (гаршка́, сло́іка)

2) прыкрыцьцё, по́крыва n.; за́сьціл -у m.

under the cover of night — пад по́крывам но́чы

3) ахо́ва f.; схо́вішча n., укрыцьцё n.

4) за́расьнік -у m.

5) прыбо́р -у m. (на стале́ для яды́)

6) канвэ́рт -а m.

2.

v.t.

1) закрыва́ць; пакрыва́ць; засьціла́ць (стол)

Snow covered the ground — Сьнег пакры́ў зямлю́

2) апрана́ць (-ца); адзява́ць (-ца); насі́ць; надзе́ць ша́пку на галаву́

3) (пра пту́шку) сядзе́ць на я́йках

4) (пра самца́) пакрыва́ць (са́мку)

5) засланя́ць (ад ве́тру); закрыва́ць; ахо́ўваць

6) хава́ць, скрыва́ць, уто́йваць (пачу́цьці, памы́лку)

7) ахапля́ць (тэ́му, матэрыя́л)

8) займа́ць (прасто́ру), расьця́гвацца

9) прае́хаць, зрабі́ць

to cover a distance — прае́хаць адле́гласьць

10) пакрыва́ць (выда́ткі)

11) піса́ць рэпарта́ж, фатаграфава́ць (для прэ́сы)

•

- break cover

- cover up

- run for cover

- under cover

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)