летуценнік, фантазёр, рамантык

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Phantst, Fantst

m -en, -en

1) летуце́ннік, фантазёр

2) фанта́ст

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Spnner

m -s, -

1) прадзі́льшчык

2) заал. шаўкапра́д

3) разм. фантазёр, вар’я́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фанта́ст

(гр. phantastes)

1) чалавек з багата развітай фантазіяй; фантазёр, летуценнік;

2) пісьменнік, мастак, які стварае фантастычныя сюжэты і вобразы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

донкіхо́т

[ісп. Don Quijote = герой рамана ісп. пісьменніка Сервантэса (1547—1616)]

наіўны летуценнік, фантазёр, які марна змагаецца за высокія, але неажыццявімыя ідэалы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

летуце́ннік, ‑а, м.

Той, хто схільны да летуцення, аддаецца летуценням. Колінг — вялікі летуценнік, але адначасова і чалавек справы. Гамолка. Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці. Грахоўскі. // Той, хто адыходзіць ад рэальнай рэчаіснасці ў свет фантастыкі; фантазёр. На новае месца працы ў вёску Выганы Лабановіч прыехаў не наіўным летуценнікам, а сталым чалавекам. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанта́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек з багата развітай фантазіяй. Ці ж можна сумнявацца ў тым, што хутка чалавек стане гаспадаром космасу, ажыццявіць самыя смелыя мары фантастаў усіх вякоў і народаў. «Звязда».

2. Фантазёр, летуценнік, які імкнецца здзейсніць фантастычныя мары, задумы. Гэта не сон летуценны, Не казка, Гэта не мроя старога фантаста. Недзе ў бяздонных глыбінях сусвету Вымпел чырвоны праносіць ракета. Макаль.

3. Пісьменнік, які выкарыстоўвае фантастычныя сюжэты. Пачакайце! Ды гэта ж .. кабіна «машыны часу», .. якая з лёгкай рукі Герберта Уэлса падарожнічае па старонках кніг многіх пісьменнікаў-фантастаў. Чаркасаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)