кірунак у сучаснай зах.аксіялогіі і этыцы, блізкі да прагматызму. Узнікла ў 1920-я г. ў межах натуралізму. Яе прыхільнікі — Р.Перы, Д.Паркер (ЗША), Ф.Тэнант (Англія) і інш. — выяўляюць значэнне для чалавека прадметаў і з’яў рэчаіснасці (іх каштоўнасць, у т. л. і маральную), зыходзячы з суб’ектыўных адносін да іх чалавека, яго інтарэсу. Сам інтарэс разумеецца чыста псіхалагічна — як жаданне, схільнасць, прыязнасць, сімпатыя, любоў (ці наадварот, агіднасць, антыпатыя, нянавісць), якія адчуваюць людзі. Маральнасць разумеецца як сродак узгаднення і прымірэння прыватных інтарэсаў, дабро — як тое, што адпавядае макс.сумеіндывід. інтарэсаў, а доўг — як задавальненне найб. колькасці жаданняў і імкненняў, што існуюць у дадзеным грамадстве (гл.Утылітарызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНЫЯ МАЛЕ́КУЛЫ,
малекулы хім. злучэнняў, якія пры адсутнасці знешняга эл. поля маюць пастаянны дыпольны момант.
У шмататамных малекулах эл. дыпольны момант вызначаецца колькасцю палярных сувязей (разнавіднасць кавалентнай сувязі) і іх накіраванасцю; роўны вектарнай суме дыпольных момантаў асобных сувязей, а таксама незвязваючых электронных пар у малекуле. Малекулы з палярнымі сувязямі паміж атамамі ў залежнасці ад іх прасторавай будовы могуць быць непалярнымі (напр., малекула СО2, у ёй вектары палярных сувязей накіраваны ад атама вугляроду ў процілеглыя бакі пад вуглом 180° да атамаў кіслароду). Рэчывы, утвораныя моцна П.м., звычайна добра раствараюцца ў палярных растваральніках. Эксперыментальна дыпольны момант П.м. вызначаюць пры вывучэнні залежнасці палярызацыі ад т-ры (гл.Дыэлектрыкі) і разлічваюць палярнасць хім. сувязей і эфектыўныя зарады атамаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНАЛЫ́ЖНЫ СПОРТ,
спуск на лыжах па спец. абсталяваных на горных схілах трасах з дакладным фіксаваннем часу спуску. Уключае спаборніцтвы па слаламе, слаламе-гіганце, скарасным спуску, а таксама двухбор’е (слалам і скарасны спуск) і трохбор’е (усе дысцыпліны). Слалам — спуск па трасе даўж. 450—500 м, з перападам вышынь паміж стартам і фінішам 60—150 м. Траса размечана варотамі (шыр. 3,5—4 м, адлегласць паміж імі ад 0,7 да 15 м), праз якія павінны праехаць спартсмены. За пропуск варот ці перасячэнне іх адной лыжай слаламіст падлягае дыскваліфікацыі. Скорасць на трасе да 40 км/гадз. Пераможца вызначаецца па суме часу 2 спроб на розных трасах. У слаламе-гіганце даўж. трасы 800—2000 м, перапад вышынь 200—500 м, шыр. варот да 8 м, адлегласць паміж імі 15—20 м. Скорасць праходжання трасы да 65 км/гадз. У мужчын пераможца вызначаецца па суме часу ў 2 спробах на 2 розных трасах, у жанчын 1 спроба. Скарасны спуск па трасе даўж. 2000—4000 м з перападам вышынь 500—1000 м. Шлях лыжніка вызначаецца рэльефам і размешчанымі на трасе варотамі. Скорасць 100 і болей км/гадз.
Першыя правілы гарналыжнага спорту распрацаваны ў 1922 англічанінам А.Лунам. Першыя спаборніцтвы (скарасны спуск) адбыліся ў 1923 у Швейцарыі. З 1930 праводзяцца чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце, з 1936 ён у праграме Алімпійскіх гульняў. З 1966 штогод разыгрываецца Кубак свету. Найб. пашыраны гарналыжны спорт у Аўстрыі, Італіі, Францыі, Швейцарыі, ФРГ, Швецыі, Нарвегіі, ЗША, Канадзе і інш. Сярод вядомых майстроў — трохразовыя алімпійскія чэмпіёны Т.Зайлер (Аўстрыя), Ж.К.Кілі (Францыя), уладальнікі Кубка свету І.Стэнмарк (Швецыя), А.Томба (Італія) і інш. З развіццём сусв. індустрыі турызму вельмі папулярным, у т. л. на Беларусі, стаў аматарскі гарналыжны спорт. На Беларусі першыя спаборніцтвы па слаламе праведзены ў 1939, цэнтр падрыхтоўкі бел. гарналыжнікаў — спорткомплекс Раўбічы. Як асобную гарналыжную дысцыпліну вылучаюць фрыстайл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЎКА ПАДА́ТКУ,
велічыня падатку на адзінку падаткаабкладання (га зямлі, трансп. сродкі, рубель даходу і інш.). Устанаўліваецца падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для кожнага аб’екта абкладання. Адрозніваюць С.п. цвёрдыя, прапарцыянальныя, прагрэсіўныя. Цвёрдыя С.п. ўстанаўліваюцца ў абсалютнай суме і не залежаць ад велічыні даходаў (падаткі на зямельны ўчастак, дом, каштоўныя паперы і інш.). На Беларусі, напр., у 2002 С.п. на маёмасць фіз. асобы (дом, дача, гараж) складала 0,1% ад вартасці аб’екта абкладання. Прапарцыянальныя С.п. ўстанаўліваюцца ў аднолькавым працэнце да даходу незалежна ад яго велічыні. З ростам даходу падатак прапарцыянальна павялічваецца. Прыкладам такога падаткаабкладання на Беларусі з’яўляецца падатак на прыбытак бел. устаноў (С.п. — 24%; 2002). Прагрэсіўныя С.п. павялічваюцца па меры росту абкладанага даходу. Прагрэс. стаўкі на Беларусі ўжываюцца пры спагнанні падаходнага падатку з фізічных асоб (5 ставак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэко́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
Найлепшы вынік, дасягнуты ў спорце, у працы і пад. Асаблівы поспех выпаў на долю юнака ў чырвонай майцы.. Усуме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі.Шыцік.У класе спрачаліся на тэму: што такое гераізм і ці з’яўляецца гераізмам рэкорд Алёшы Касцянка на камбайне?Шамякін.На кончыках пальцаў трэба было падымацца і апускацца дванаццаць разоў. Гэта лічылася рэкордам.Колас.//перан.Разм. Вышэйшая ступень праяўлення чаго‑н.
•••
Пабіць рэкордгл. пабіць.
Ставіць рэкордгл. ставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СУПЕРПАЗІ́ЦЫІ ПРЫ́НЦЫП, прынцып накладання, 1) у класічнай фізіцы — тэарэтычнае дапушчэнне, паводле якога вынік некалькіх незалежных адначасовых уздзеянняў на пэўны фіз. аб’ект з’яўляецца сумай эфектаў, выкліканых кожным уздзеяннем паасобку. Напр., напружанасць эл. поля сістэмы зарадаў (q1, q2, ... , qn) у выбраным пункце назірання роўная вектарнай суме напружанасцей эл. палёў (, , ..., ), створаных кожным зарадам незалежна:
. Выконваецца для сістэм, якія апісваюцца лінейнымі ўраўненнямі, і адыгрывае важную ролю ў механіцы, электрадынаміцы, тэорыі палёў і вагальных працэсаў.
2) У квантавай механіцы С.п. адносіцца да хвалевых функцый і сцвярджае: калі фіз. сістэма можа знаходзіцца ў станах, якія характарызуюцца дзвюма (або некалькімі) хвалевымі функцыямі, то яна таксама можа знаходзіцца ў стане, які характарызуецца лінейнай камбінацыяй гэтых функцый (прынцып суперпазіцыі станаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬС, колькасць руху, вектарная велічыня, роўная для часціцы здабытку масы на скорасць яе руху; мера механічнага руху цела. І. часціцы
, дзе m — маса і — скорасць часціцы. Адзінка І. ў СІ — кілаграм-метр за секунду (кг∙м/с).
І. механічнай сістэмы роўны вектарнай суме І. ўсіх часціц (матэрыяльных пунктаў) сістэмы:
, дзе
І. k-тай часціцы. Змена І. сістэмы адбываецца пад дзеяннем знешніх сіл і вызначаецца асноўным законам дынамікі:
(гл.Ньютана законы механікі). Пры адсутнасці знешніх уздзеянняў І. сістэмы застаецца пастаянным (закон захавання І.). І. разам з энергіяй і момантам імпульсу — фундаментальныя велічыні, якія характарызуюць фіз. сістэмы, у т. л.эл.-магн., гравітацыйныя і інш. палі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕ́РСІЯ (ад лац. dispersio рассейванне) у матэматыцы, мера адхілення (рассейвання, роскіду) магчымых значэнняў выпадковай велічыні ад яе сярэдняга значэння Квадратны корань з Д. наз. сярэднім квадратычным адхіленнем.
Асн. ўласцівасці: Д. пастаяннай велічыні роўная нулю; Д. не зменіцца, калі да выпадковай велічыні дадаць пастаянную; Д. сумы незалежных велічынь роўная суме іх Д. і інш.У тэорыі імавернасцей Д. выпадковай велічыні X — матэм. чаканне D(X) = M(X−MX)2 квадрата адхілення X ад яе матэм. чакання MX. Калі X мае функцыю размеркавання F(X), то яе Д.
. Уматэм. статыстыцы Д. — сярэдняе арыфм.
з квадратаў адхіленняў велічынь i ад іх сярэдняга арыфм.
.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
су́ма, ‑ы, ж.
1. Лік, які атрымліваецца ў выніку складання дзвюх або некалькіх велічынь. Сума двух лікаў.
2. Агульная колькасць, сукупнасць чаго‑н. Багдановіч класічна выкарыстоўваў і першы і другі сродак [метафару і эпітэт], абапіраючыся на суму сродкаў, а не на паасобныя з іх.Лойка.Усуме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі.Шыцік.
3. Пэўная колькасць грошай. [Вера Паўлаўна:] А большую суму на будаўніцтва вы не маглі вылучыць?Крапіва.
•••
Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.
[Лац. summa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІ́РХГОФА ПРА́ВІЛЫ,
суадносіны паміж токамі і напружаннямі ў разгалінаваных эл. ланцугах пастаяннага ці квазістацыянарнага току. Устаноўлены Г.Р.Кірхгофаму 1847. Вынікаюць з зараду захавання закону і энергіі захавання закону для эл. ланцугоў. Дазваляюць разлічваць складаныя эл. ланцугі, напр., вызначыць сілу току і напружанне на любым участку ланцуга па зададзеных супраціўленнях участкаў і ўключаных у іх эрс.
1-е К.п.: алг. сума токаў, якія збягаюцца ў пункце разгалінавання праваднікоў (вузле), роўная нулю. Токі, якія ўваходзяць у вузел, лічацца дадатнымі, якія выходзяць — адмоўнымі.
2-е К.п.: у любым замкнутым контуры, вылучаным у складаным эл. ланцугу, алг. сума падзенняў напружанняў на асобных участках контуру роўная алг.сумеэрс, уключаных у контур. Пры разліках напрамкі току 1 эрс лічацца дадатнымі, калі напрамак току супадае з напрамкам абходу контуру, а эрс павялічвае патэнцыял у напрамку абходу. Пры складанні ўраўненняў напрамкі току можна задаваць адвольна і, калі пры іх рашэнні для якога-н. току атрымана адмоўнае значэнне, гэта азначае, што яго напрамак процілеглы выбранаму.