1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узнікнуць, з’явіцца, утварыцца.
Арганізаваўся новы аддзел.
2. Аб’яднацца для якой-н. мэты.
А. на барацьбу за мір.
|| незак.арганізо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ствары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ство́рыцца; зак.
1.Утварыцца, узнікнуць.
На месцы балота стварылася возера.
2. Арганізавацца, пачаць дзейнічаць (пра якую-н. грамадскую арганізацыю, установу і пад.).
Пры школе стварыўся драматычны гурток.
|| незак.ствара́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
uformować się
зак. сфармавацца; сфарміравацца, утварыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сінтэзава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1.Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 1 знач.); абагульніцца (абагульняцца), злучыцца (злучацца). Элементы рэальнага быцця, сапраўдных чалавечых дзеянняў, духоўных праяў сінтэзаваліся ў прывабны вобраз волата.Перкін.У раманах Чорнага, напісаных у гады вайны, сінтэзуюцца вядучыя праблемы; характэрныя для ўсёй яго творчасці.Дзюбайла.
2.Утварыцца (утварацца) шляхам сінтэзу (у 2 знач.).
3.Зал.да сінтэзаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арганізава́цца, ‑злуецца; зак.
1. Узнікнуць, утварыцца (пра які‑н. грамадскі орган, установу, аб’яднанне і пад.).
2. Аб’яднацца, згуртавацца для якой‑н. мэты. Арганізавацца ў партызанскі атрад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́рзнуць, ‑зне; пр. намёрз, ‑мерзла; зак.
Замярзаючы, утварыцца, нарасці на паверхні чаго‑н. (пра лёд і пад.). Ля студні намерзла высока і подступу каню не было.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заснава́цца, ‑снуецца; зак.
1. Узнікнуць, утварыцца. На месцы былой дрыгвы заснаваўся і з небывалай сілай пачаў расці сацыялістычны горад.Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каплі́вы ’цяжкі, марудны’ (красл.) фармальна мог утварыцца ад капаць, *капіць (прасл.карт ’ліцца па кроплях’), як імчаць — імклівы, маўчаць — маўклівы, кеміць — кемлівы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 405) суадносіць гэту лексему з літ.kapliuoti, лат.kaplot ’цяжка рабіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАДАСПА́Д,
падзенне вады ў рацэ з аднаго або некалькіх уступаў. Характэрны адрыў воднага патоку ад рэчышча. Уступы ўзнікаюць у месцах, дзе рака перасякае сучляненне ўстойлівых і падатлівых да размыву горных парод. Сіла падаючай вады павольна разбурае ўступ, асабліва каля падэшвы, ён абрушваецца, і вадаспад пастаянна адступае ўверх па цячэнні. Найб. вядомы Ніягарскі вадаспад у Паўн. Амерыцы штогод адступае на 0,7—0,9 м. Пры значным разбурэнні ўступу на месцы вадаспадаў могуць утварыццапарогі. Вадаспады найчасцей трапляюцца на горных рэках, але бываюць і на раўнінных. Самы высокі ў свеце вадаспад Анхель на р. Чурун у Паўд. Амерыцы (1054 м), самы шырокі — Вікторыя на р. Замбезі (шыр. 1800 м, выш. 120 м), найб. каскад вадаспадаў на р. Тугела (933 м) у Афрыцы. Вадаспады перашкаджаюць суднаходству і сплаву лесу. Выкарыстоўваюцца для буд-ваГЭС (напр., вадаспад Ківач на р. Суна ў Карэліі). Штучныя вадаспады ствараюцца плацінамі і інш. гідратэхн. збудаваннямі.
Да арт. Вадаспад. Схематычны профіль Ніягарскага вадаспада.Вадаспад у гарах Паўночнага Каўказа.