усё-такі і (разм.) усё-ткі, злучн. і часціца.

1. злучн. супраціўны (звычайна ў спалучэнні са злучн. «а», «але», «і»). Тым не менш, аднак, нягледзячы на што‑н. Ад гульні падлога наша не гудзе, А ўсё-такі слава на ўвесь край ідзе. Бялевіч. [Сцяпан:] — Эх, колькі я сваімі нагамі папамераў зямлі! І ўсё-такі люблю сваю работу. Скрыган. Нямала я пражыў, а ўсё-ткі Такой не бачыў я паводкі. А. Александровіч.

2. часціца. Ужываецца пры выказванні пярэчання, проціпастаўлення папярэдняму або ўзмацняе значэнне таго, што выказана. [Шарадода:] «Трэба будзе ўсё-такі купіць яму [Аліку] матор». Кулакоўскі. Раптам зводдаля, адтуль, куды напрасцяк імчаўся бяляк, пачуўся стрэл, і Мікола ўбачыў, як далёка нехта з яго сяброў усё-такі ўлажыў небараку... Краўчанка. Але хлопец не зважаў на гэтыя нягоды, адчуваў сябе нават шчаслівым: як-ніяк усё-ткі едзе, набліжаецца! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усё-ткі, усё-такі злучн., часц. doch, trotz állem, trotzdėm; immerhín (усё ж.);

яна́ ўсё-ткі прыйшла́ sie ist doch gekómmen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уве́сь

займеннік, азначальны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. уве́сь уся́ усё усе́
Р. усяго́ усёй
усяе́
усяго́ усі́х
Д. усяму́ усёй усяму́ усі́м
В. усяго́ (адуш.)
уве́сь (неадуш.)
усю́ усё усі́х
усе́
Т. усі́м усёй
усёю
усі́м усі́мі
М. усі́м усёй усі́м усі́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́шахірыць

‘вышукаць усё (многае) (вышахірыць усе грошы); прамантачыць усё (многае)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́шахіру вы́шахірым
2-я ас. вы́шахірыш вы́шахірыце
3-я ас. вы́шахірыць вы́шахіраць
Прошлы час
м. вы́шахірыў вы́шахірылі
ж. вы́шахірыла
н. вы́шахірыла
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́шахірыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перакажа́ць

‘шкодзіць усё, многае, перапсаваць усіх, многіх, усё, многае’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перакажа́ю перакажа́ем
2-я ас. перакажа́еш перакажа́еце
3-я ас. перакажа́е перакажа́юць
Прошлы час
м. перакажа́ў перакажа́лі
ж. перакажа́ла
н. перакажа́ла
Загадны лад
2-я ас. перакажа́й перакажа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перакажа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

всё-таки союз усё-такі, усё ж такі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безразли́чно

1. нареч. абыя́кава;

2. безл., в знач. сказ. усё адно́, усё ро́ўна;

э́то безразли́чно гэ́та ўсё адно́ (усё ро́ўна);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́музам, прысл. (разм.).

Усё разам; агулам.

Прадаць усё г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазжына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ты; зак., што.

Зжаць усё, многае.

П. усё збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажу́р², прысл.

У бухгалтэрыі: такое вядзенне справы, калі кожная аперацыя рэгіструецца неадкладна пасля яе выканання.

◊

(Усё) у ажуры (разм.) — усё ў парадку, усё як належыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)