1) уст. агульная назва краін, размешчаных на ўсх. узбярэжжы Міжземнага мора;
2) усходні вецер на Міжземным, Чорным і Азоўскім морах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
усхо́д¹, -у, М -дзе, м.
1. Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.
Устаць да ўсходу сонца.
2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонту, дзе ўсходзіць Сонца.
3. (з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.
Падарожжа на У.
Блізкі У.
Далёкі У.
○Паўднёвы ўсход — напрамак паміж поўднем і ўсходам.
Паўночны ўсход — напрамак паміж поўначчу і ўсходам.
|| прым.усхо́дні, -яя, -яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
sunrise
[ˈsʌnraɪz]
n.
1) усхо́д со́нца
2) зо́лак -ку m., сьвіта́ньне n., сьвіта́нак, до́сьвітак -ку m.
at sunrise — на до́сьвітку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МА́РКАЎ (Канстанцін Канстанцінавіч) (20.5.1905, г. Выбарг Ленінградскай вобл., Расія, — 1980),
расійскі географ, геамарфолаг. Акад.АНСССР (1970). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). Удзельнік экспедыцый на Памір, Цянь-Шань, Д. Усход, у Сібір і тройчы ў Антарктыду (1955—60). Навук. працы па даследаванні чацвярцічнага перыяду на тэр.СССР, геамарфалогіі, палеагеаграфіі, тэорыі фіз. геаграфіі, геаграфіі Антарктыды і Сусветнага ак. Аўтар (разам з І.П.Герасімавым) зводкі «Ледавіковы перыяд на тэрыторыі СССР» (1939). Удзельнік стварэння «Атласа Антарктыкі» (т. 1—2, 1966—69). Дзярж. прэмія СССР 1971.
1. Рабіць чырвоным, барвовым, надаваць чырвоны, барвовы колер каму‑, чаму‑н. Дзесь за клёнам Месяц чырваніў усход.Колас.
2. Фарбаваць у чырвоны колер. Мне ж адно спакою не дае — Дзе, якой зарою чырваніла Яна [каханая] вусны тонкія свае.Броўка.
3.Разм. Пэцкаць у што‑н. чырвонае. Чырваніць рукі фарбай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлюп, ‑а, м.
1. Трохмачтавы карабель у парусным флоце 18–19 стст., аснашчаны прамымі парусамі. На двух шлюпах «Усход» і «Мірны» Ф. Ф. Белінсгаузен і М. П. Лазараў накіраваліся на поўдзень.«Беларусь».
2. Марское аднамачтавае судна з двума парусамі (галоўным чынам спартыўнае).
3. Ціхаходны вартавы карабель для аховы транспартных караванаў у некаторых сучасных замежных флотах.
[Гал. sloep.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wschód, ~odu
wsch|ód
м.
1.усход;
na ~ód od … — на ўсход ад ...;
2. узыход; узыходжанне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
БЛОК-СЕ́КЦЫЯ,
закончаны для блакіроўкі аб’ёмна-планіровачны элемент (частка) збудавання. Найб. пашырана ў жыллёвым, выкарыстоўваецца ў прамысл. і грамадскім буд-ве. Аўтаномна забяспечана ўсімі інж. сістэмамі, выкарыстоўваецца самастойна і ў спалучэнні з інш. элементамі. Бываюць рáдавыя, тарцовыя, вуглавыя, паваротныя. Даюць магчымасць ствараць эстэтычна выразныя арх. формы і горадабуд. кампазіцыі масавай забудовы, дыферэнцыраваць тыпавыя праекты будынкаў. На Беларусі прыкладам выкарыстання блок-секцыйнага метаду з’яўляюцца дамы жылых раёнаў Усход, Зялёны Луг, Серабранка ў Мінску, Форты ў Гродне, Маскоўскі праспект у Віцебску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́Н-КАЛА́,
гарадзішча старажытнага горада Байлакана (за 15 км ад горада Байлаган) у Азербайджане. Горад пабудаваны на мяжы 5—6 стагоддзяў недалёка ад сутокаў Куры і Аракса як апорны пункт дзяржавы Сасанідаў на гандл. шляху з Закаўказзя на Блізкі Усход. Раскопкамі выяўлены рэшткі першапачатковай прамавугольнай крэпасці. Яе сцены даўжынёй 2,5 км змураваны з буйной сырцовай цэглы (пазней абкладзены абпаленай цэглай), у 11—13 стагоддзях захаваліся толькі ў паўднёва-ўсходняй частцы крэпасці (даўжынёй 1,5 км). Раскапаны рэшткі больш як 30 крапасных вежаў, багатых гарадскіх жытлаў, жылыя і рамесніцкія кварталы. У 1221 крэпасць разбурана мангольскім войскам.