відэаклі́п

(англ. videoclip, ад лац. video = бачу + англ. clip = стрыгчы, рабіць выразкі)

устаўны нумар у тэлеперадачы, які ўяўляе сабой эстрадную песню на фоне дэкарацый, пейзажаў і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Валанты́р ’бадзяга, лодыр’ (Нас.). Магчыма, н устаўны гук, як у валанцуга < валацуга (КСП). Тады валантыр < валатыр, якое ў сваю чаргу да волат і суфікса ‑ыр. Адносна такой суфіксацыі гл. SP, 2, 28. Шанскі (1, В, 151) адзначае, што гэта слова ў формах валентир, волунтер, волунтир (< англ. volunteer ’добраахвотнік’) здаўна ўжывалася ў рускай мове. Не выключана, што адна з іх захавалася ў беларускай мове, набыўшы негатыўнае значэнне пад уплывам збліжэння з валачыцца, валэндацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)