Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
náchempfinden
*vt
1) (j-m) спачува́ць (каму-н.); перажыва́ць (за каго-н.)
2) перажыва́ць, успрыня́ць, адчу́ць (што-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
разбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які лёгка разабраць, успрыняць на слых, зрокам і пад.; выразны. Разборлівы почырк.
2. Патрабавальны, строгі ў выбары або ацэнцы каго‑, чаго‑н. Больш разборлівыя танцоры, якім надакучыць прасіць прабачэння за штуршкі, пакідаюць залу з жалем, уздыхаючы: — Эх, нават і сёння не дадуць патанцаваць.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Акружыць з усіх бакоў (пра агонь, цемру і пад.).
Абхапіў агонь будыніну.
3.Успрыняць цалкам што-н.; зразумець, засвоіць.
А. позіркам краявід.
Адразу а. увесь матэрыял.
4. Распаўсюдзіць сярод каго-н.
А. падпіскай на газеты.
5. Зрабіць абход праціўніка з флангаў з мэтай нанясення ўдару.
Партызаны абхапілі ворага з трох бакоў.
|| незак.абхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паэтызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
Падаць (падаваць) у паэтычным, узнёслым выглядзе; успрыняць (успрымаць) паэтычна каго‑, што‑н. Якуб Колас паэтызуе самыя звычайныя з’явы прыроды.Казека.Багдановіч паэтызаваў перш за ўсё драмы і трагедыі сваёй сучаснасць: убачанае ім у вёсцы і горадзе, звязанае з яго роздумам над эпохай увогуле.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
унасле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
1.Спец.Успрыняць ад бацькоў, продкаў якія‑н. рысы. Дзеці ўнаследавалі колер вачэй маці.
2. Запазычыць, узяць у папярэднікаў як спадчыну (у 2 знач.). Унаследаваць алфавіт. □ [Дзеці] ўнаследуюць ад свайго бацькі нянавісць да фашызму, як унаследаваў нянавісць да ўсяго антычалавечага сам Ісай Казінец ад свайго бацькі.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакры́ўдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Адчуць крыўду, успрыняць што‑н. як крыўду. Неяк раніцай Мікітку пабудзіў дзядуля: — Уставай, уставай, соня, качаняты ўжо на возера пайшлі.. — Чаму ж ты раней не пабудзіў мяне, — пакрыўдзіўся Мікітка на дзеда.П. Ткачоў.[Кузьма Чорны] прачытаў верш, адкінуўся на спінку крэсла і засвістаў.. Я пакрыўдзіўся і згроб са стала свае паперы.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што.
1. Зварыць нанава, яшчэ раз. Пераварыць варэнне.
2. Сапсаваць, пазбавіць патрэбных якасцей у выніку празмернага варэння гатавання. Пераварыць мяса.
3. Перапрацаваць, засвоіць у працэсе стрававання. [Голуб:] — Кажуць, салдацкае нутро пераварыць шрубу, гайку і ружэйнае масла.Васілевіч.//перан.Разм.Успрыняць, засвоіць, перапрацаваць. Унтэру столькі незразумелых слоў не пераварыць да самай смерці.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)