КРАСО́ЎСКІ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 7.9.1924, г. Екацярынбург, Расія),
расійскі вучоны ў галіне механікі і працэсаў кіравання. Акад.Рас.АН (1968; чл.-кар. 1964). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Уральскіполітэхн.ін-т (1949), дзе і працаваў. З 1970 у Ін-це матэматыкі і механікі Уральскага аддз.Рас.АН (у 1970—77 дырэктар). Навук. працы па тэарэт. механіцы, дастасавальнай матэматыцы і тэорыі ўстойлівасці руху. Распрацаваў тэорыю стабілізацыі кіравальных сістэм на аснове сінтэзу метадаў тэорыі ўстойлівасці і тэорыі аптымальных працэсаў. Развіў тэорыю кіравання ў гульнёвых задачах дынамікі. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэмія СССР 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Пётр Іванавіч) (н. 1.7.1936, в. Вусце Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфармацыйна-вымяральнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1993). Скончыў Уральскі электрамех. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1971 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це (з 1997 навук. кіраўнік н.-д. цэнтра валаконна-аптычнай тэхнікі). Навук. працы па інфармацыйна-вымяральных сістэмах, валаконна-аптычнай тэхналогіі і тэхніцы кантролю і дыягностыкі.
Тв.:
Волоконно-оптические преобразователи в приборах технологического контроля. Мн., 1984 (разам з В.М.Шапавалавым);
Волоконно-оптическая интроскопия. Л., 1987 (разам з А.А.Кетковічам, Д.К.Сатаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СЕЎ (Уладзіслаў Валянцінавіч) (28.4. 1938, пас. Жывёлагадоўчы Саўгас Горкаўскага р-на Омскай вобл., Расія — 18.11.1990),
бел. вучоны ў галіне тэорыі перадачы інфармацыі, стваральнік навук. школы па лічбавай апрацоўцы і кадзіраванні інфармацыі. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1985). Скончыў Уральскіполітэхн.ін-т у Свярдлоўску (1960). З 1968 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук. працы па лічбавых метадах апрацоўкі сігналаў, спектральным аналізе, тэорыі кадзіравання, ахове інфармацыі.
Тв.:
Обнаружение и исправление ошибок в дискретных устройствах. М., 1972 (у сааўт.);
Надежное хранение информации в полупроводниковых запоминающих устройствах. М., 1986 (разам з В.К.Канапелькам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВО́ЛЖА,
тэрыторыя паміж р. Волга, Паўн. Уваламі, Уралам і Прыкаспійскай нізінай, у Расіі. Вылучаюць Высокае З. і Нізкае З. Высокае З. ўключае Верхнекамскае і Бугульмінска-Белебееўскае ўзв. (выш. да 418 м), Вяцкі Увал, Агульны Сырт. Складзена з пермскіх парод: пясчанікаў, сланцаў, глін, мергеляў, вапнякоў, даламітаў, гіпсу; на Пд з мезазойскіх глін і пяскоў. Рэльеф эразійны. Пашыраны карст. Нізкае З. (выш. да 125—150 м) — нізіннае левабярэжжа р. Волга на адрэзку ад г. Казань да г. Камышын, тэктанічны прагін, запоўнены кайназойскімі пясчана-гліністымі адкладамі стараж. Каспія. Ландшафты З. лясныя, лесастэпавыя і стэпавыя з кантынент. кліматам. Радовішчы нафты (гл.Валга-Уральскі нафтагазаносны басейн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ГІН (Віктар Андрэевіч) (н. 20.7.1932, г. Арэнбург, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі дрэваапрацоўкі. Канд.тэхн.н. (1966), праф. (1994). Скончыў Уральскіполітэхн.ін-т (1956). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1976—89 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні дынамікі працэсаў у прыладах з цеплазалежнымі элементамі (ЦЗЭ), мадэліраванні дынамічных сістэм хім. і дрэваапр. вытв-сцей. Прапанаваў адзіную мадэль розных тыпаў ЦЗЭ. Распрацаваў шэраг канструкцый датчыкаў т-ры і інш. цеплазалежных параметраў.
Тв.:
Переходные процессы в цепях с термисторами. Мн., 1967 (разам з І.Ф.Валошыным);
Автоматика и автоматизация производственных процессов деревообработки. М., 1993 (разам з В.А.Дарашэнкам, Л.В.Лявонавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
акцэ́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Націск у слове. // Знак націску.
2. Своеасаблівае вымаўленне, уласцівае для тых, хто гаворыць на чужой мове. Гаварыць з акцэнтам.// Адметнасць вымаўлення ў той ці іншай мясцовай гаворцы або мове. Уральскі акцэнт. Палескі акцэнт. □ Вясковы, беларускі акцэнт не псаваў, а як бы скрашваў высечаныя з граніту сказы.Гартны.Мы цокалі на польскай мове — .. [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы.Бажко.
•••
Рабіць акцэнтначым‑н.гл. рабіць.
[Лац. accentus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІРЫ́ЛАВА (Фаіна Міхайлаўна) (н. 29.9.1931, г. Зуеўка Кіраўскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1968), праф. (1972). Скончыла Уральскідзярж.ун-т (1954, г. Екацярынбург). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па аптымальным кіраванні, канструктыўных метадах аптымізацыі і іх дастасаванні. Распрацавала матэм. апарат даследавання сістэм са спазненнем на кіруемасць і назіральнасць, прынцып квазімаксімуму для дыскрэтных сістэм, універсальную форму неабходных умоў аптымальнасці для шырокага класа сістэм кіравання, канструктыўную тэорыю экстрэмальных задач, праграмныя сродкі для ЭВМ. Прэмія Савета Міністраў СССР 1986.
Тв.:
Особые оптимальные управления. М., 1973 (разам з Р.Габасавым);
Конструктивные методы оптимизации. Ч. 1—5. Мн., 1984—98 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНФІ́ЛАЎ (Глеб Анатолевіч) (н. 21.5.1934, г. Магнітагорск Чэлябінскай вобл., Расія),
расійскі рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1984). Вучыўся ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (1960—63), скончыў Уральскіполітэхн.ін-т, Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (1966). Працаваў на кінастудыі «Ленфільм», з 1976 на «Масфільме». У 1971—90 сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР. Фільмам, якія вызначаюцца парадаксальнасцю рэжысёрскага мыслення, цікавасцю да незвычайных характараў, уласцівы рэзкія зломы апавядальнасці, раптоўныя пераходы ад з’едлівай іроніі да трагедыі, ад тонкага псіхал. малюнка да адкрытай эксцэнтрыяды: «У агні броду няма» (1968), «Пачатак» (1970), «Прашу слова» (1976), «Тэма» (1979, вып. 1987), «Валянціна» (1981), «Васа» (1983), «Маці» (1990), «Раманавы. Венцаносная сям’я» (2000) і інш. У Маскоўскім т-ры «Ленком» паставіў «Гамлета» У.Шэкспіра (1986), «Sorry» А.Галіна (1992). Дзярж. прэмія Расіі 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБАШЫ́Н (Яўген Аляксеевіч) (17.1.1918, с. Уінскае Пермскай вобл., Расія — 5.7.1969),
матэматык. Акад.АН Беларусі (1966), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1951). Скончыў Уральскіун-т (1940). З 1943 ва Уральскім політэхн. ін-це і Матэматычным ін-це АНСССР (Свярдлоўскае аддз.). З 1966 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, адначасова выкладаў у БДУ. Навук. даследаванні па дыферэнц. ураўненнях, тапалогіі і сучасных праблемах прыкладной матэматыкі. Распрацаваў эфектыўныя спосабы пабудовы функцый Ляпунова, тэорыю стабілізацыі сістэм з пераменнай структурай. Дзярж. прэмія СССР 1972.
Тв.:
Введение в теорию устойчивости. М., 1967;
Динамические системы с цилиндрическим фазовым пространством. М., 1969 (разам з В.А.Табуевай);
Функции Ляпунова. М., 1970.
Літ.:
Еругин Н.П., Красовский Н.Н. Е.А.Барбашин: (К 50-летию со дня рождения) // Дифференциальные уравнения. 1967. Т. 3, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЧКІН (Уладзімір Акімавіч) (н. 7.5.1922, г. Астрахань, Расія),
расійскі акцёр, рэжысёр аперэты, педагог. Нар.арт.СССР (1978). Скончыў Уральскіун-т (1951), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва ў Маскве (1962). З 1946 акцёр, з 1963 гал.рэж. Свярдлоўскага т-рамуз. камедыі, у 1986—88 — Маскоўскага т-ра аперэты, у 1990—97 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Пермскага опернага т-ра. У 1964—74 выкладаў ва Уральскай кансерваторыі, з 1988 праф. Маскоўскага ун-та культуры. Сярод пастановак: у Свярдлоўскім т-ры — опера «Арабела» Р.Штрауса, аперэты «Севастопальскі вальс» К.Лістова, «Белая ноч» Ц.Хрэннікава, «Дзяўчына з блакітнымі вачамі» В.Мурадэлі, «Гары, гары, мая зорка» С.Пажлакова, «Цудоўная Алена» Ж.Афенбаха, «Хэло, Долі!» Дж.Германа, «Учора скончылася вайна» В.Ільіна (залаты медаль імя А.Папова, 1986); у Пермскім т-ры — опера «Скупы рыцар» С.Рахманінава (1998).