Прызначаны ў дапамогу каму‑, чаму‑н.; дапаможны; другарадны. Падсобны матэрыял. Падсобнае прадпрыемства. Падсобнае памяшканне. □ У Крайцах былі чатыры двухкватэрныя катэджы для супрацоўнікаў, добра абсталяваная лабараторыя, клуб, бібліятэка, заалагічны музей і вялікая падсобная гаспадарка.В. Вольскі.// Які выконвае дапаможную работу. Першыя два месяцы Дзяніс працаваў падсобным рабочым: памагаў упарадкоўваць тэрыторыю завода.Гроднеў./узнач.наз.падсо́бны, ‑ага, м.[Надзейка:] — Лётаеш, і ўсюды ты навічок, добра яшчэ, што не падсобным бяруць, а па чацвёртаму разраду.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абру́д ’ніжняя частка драўлянага посуду (цэбра)’ (Шат.). Відаць, да *ob‑rǫdъ (Трубачоў, Слав. языкозн., V, 176), прасл.ręditi ’правіць, кіраваць, распараджацца, раіць, упарадкоўваць і г. д.’ (ст.-бел.обрѧжоный зроблены, упарадкаваны’). Ад абстрактных значэнняў гэтага дзеяслова немагчыма перайсці да значэння абруд. Аднак у беларускай мове існуе назва цэбра, утвораная ад кораня ręd — ражка (гл.). Апрача гэтага, адзначана рад ’пласт у кубельчыку’ (Янк. II). Тады *rędja (> *ража, ражка), ’драўляны сасуд з радамі, ’кубел, цэбар’, а *obrǫdъ ’яго апошні перад дном рад’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́дзіць (драг.лад́ытэ, целях.ла́діті) ’жыць у згодзе, дружбе’, ’дагаджаць, наравіць’, ’прыладжваць, уладкоўваць, прыводзіць у парадак’, ’быць прыдатным’, ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’, ’мець намер’, ’настройваць інструмент’, ’рабіць зладжана’, ’рабіць, ствараць’, ’прыбудоўваць, прырабляць’, ’рамантаваць’, ’лавіць зручны момант’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), браг. ’палоць у агародзе’ (Мат. Гом.), бяроз. ’гарадзіць плот’ (Шатал.), ’навіваць кросны’, драг. ’складваць, упарадкоўваць снапы ў гумне’ (Сл. паўн.-зах.); ла́дзіцца ’прымошчвацца’, ’каварна рабіць што-небудзь’, ’навучыцца ў працэсе практыкі’, ’наладжвацца’, ’ісці на лад’, ’збірацца, наважвацца, рыхтавацца зрабіць што-небудзь’, ’шанцаваць’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Шат., КЭС, лаг.). Адыменнае ўтварэнне. Да лад (гл.).