у сярэдневяковай Зах. Еўропе землі або фіксаваны даход з іх, якія сеньёр (буйны землеўласнік: імператар, кароль, герцаг, граф і г.д.) перадаваў у спадчыннае ўладанне свайму васалу (гл.Васалітэт) на ўмовах выканання васалам ваен. ці прыдворнай службы і выплаты ўстаноўленых звычаем грашовых сум. Непасрэдным папярэднікам Ф. быў бенефіцый. Найб. пашырэнне Ф. меў у 11—15 ст. З развіццём таварна-грашовых адносін і пераходам да сістэмы наёмнага войска Ф., уладанне якім ужо не было непасрэдна звязана са службай сеньёру, ператварыўся ў юрыд. фікцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тэрыто́рыя ‘абшар, працяг зямлі’ (ТСБМ, Пятр.). Можа разглядацца як адаптаваны тэрмін з мясцовай актавай лаціны ВКЛ, параўн. лац.territorium ‘абшар, прыналежны да нейкага горада, ваколіца горада; поле, маёмасць, уладанне; рэгіён’ (Жлутка). Магчыма, пазнейшае абноўленае запазычанне праз рус.территория з франц.territoire, англ.territory, што ўзыходяць да лац.terra ‘зямля’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АГА́НЬЯ (Agaña),
галоўны горад і порт на в-ве Гуам (уладанне ЗША), у зах. частцы Ціхага ак. 1,1 тыс.ж. (1990). Паблізу аэрапорт і ваен. базы ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАСЕ́ЛЛЕ,
вёска ў Старасельскім с/с Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса. За 20 км на ПнЗ ад г. Шклоў, 50 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Копысь. 478 ж., 192 двары (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, ацтэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. За 2 км на ПнУ ад вёскі магіла сав. ваеннапалонных і мірных жыхароў.
Вядома з 16 ст. як маёнтак у Аршанскім пав. Віцебскага ваяв.ВКЛ; уладанне Сапегаў. У 1606 у С. быў касцёл. З 1656 уладанне Нерушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. Вёска спалена ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. З 1772 у Рас. імперыі, у Копыскай акрузе, у 19 ст. ў Аршанскім пав. Магілёўскай губ.; смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (1859), Троіцкая царква і царк.-прыходская школа (1862). У 1868 уладанне Л.Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны з-ды, сукнавальня, 2 млыны, карчма. З 1886 мястэчка, цэнтр воласці Аршанскага пав.; 242 ж., 33 двары, валасное і мяшчанскае праўленне, 2 царквы, касцёл, сінагога, 2 кірмашы на год. У 1909—450 ж., 88 двароў. З 1919 у Гомельскай, з 1920 у Віцебскай губ., з 1924 у БССР. З 1924 цэнтр сельсавета Копыскага, з 1931 — Талачынскага, Шклоўскага р-наў, з 1938 у Магілёўскай вобл.