ewokacja

ж. узнаўленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

воспроизво́дство эк. узнаўле́нне, -ння ср.;

расши́ренное воспроизво́дство расшы́ранае ўзнаўле́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выя́ва, ‑ы, ж.

1. Форма праяўлення чаго‑н.

2. Узнаўленне сродкамі мастацтва вонкавага, пачуццёва-канкрэтнага аблічча з’яў рэчаіснасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генера́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Група арганізмаў у папуляцыі, аднолькава аддаленых у роднасных адносінах ад агульных продкаў; пакаленне.

2. Нараджэнне, узнаўленне, вытворчасць. Генерацыя выпрамянення.

[Ад лац. generatio — нараджэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воссозда́ние узнаўле́нне, -ння ср.; (восстановление) аднаўле́нне, -ння ср.; (отстраивание) адбудо́ўванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рэстаўра́цыяузнаўленне разбураных ці пашкоджаных ад старасці помнікаў мастацтва, гісторыі, культуры’ (Булыка, СІС). Ст.-бел. реставрацыя (рестаурацыя) ’рэстаўрацыя; рамонт’ < ст.-польск. restauracyja ’тс’ < лац. restauratio (Булыка, Лекс. запазыч., 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

успамі́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Узнаўленне ў думках таго, што захавалася ў памяці.

Аддацца ўспамінам (пачаць успамінаць). Застаўся адзін у. ад чаго-н. (нічога не засталося; жарт.).

2. мн. Запіскі або расказы пра мінулае.

Пісаць успаміны.

Вечар успамінаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэгенерацыя,

аўтаматычны перазапіс даных у вылічальнай тэхніцы; узнаўленне зыходнай формы сігналу ў сувязі; вяртанне часткі цеплаты ў цеплатэхніцы.

т. 13, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэпраду́кцыя, ‑і, ж.

1. Перадрукоўванне малюнка, карціны, чарцяжа і пад. паліграфічнымі або фатаграфічнымі сродкамі.

2. Перадрукаваны малюнак, карціна ці фотаздымак. На сцяне вісела рэпрадукцыя з рэпінскай карціны. Грахоўскі. Пані .. падышла да адной карціны і расчаравана ўскрыкнула: «Дык гэта ж вісіць у мяне на кватэры ў Вільні!» — Тут арыгінал, а ў вас — рэпрадукцыя! — тлумачу ёй. Карпюк.

3. Узнаўленне чаго‑н., што захавалася ў памяці.

4. Узнаўленне, размнажэнне племянной жывёлы ці сартавога насення.

[Ад лац. re — зноў і productio — ствараю, раблю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Playback

[plεi'bεk]

n -s, -s узнаўле́нне, рэпрадуктава́нне (запісу)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)