wrought-up

[,rɔtˈʌp]

adj.

усхвалява́ны; узбу́джаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

irritated

[ˈɪrɪteɪtəd]

adj.

узбу́джаны, раздражнёны (чалаве́к, ску́ра)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

astir

[əˈstɜ:r]

adv., adj.

у ру́ху; узбу́джаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

exaltíert a экзальтава́ны, захо́плены (чым-н.), узбу́джаны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

white-hot [ˌwaɪtˈhɒt] adj.

1. распа́лены да бе́лага; гара́чы

2. узбу́джаны; даве́дзены да шале́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МЕТАСТАБІ́ЛЬНЫ СТАН (ад мета... + лац. stabilis устойлівы),

адносна ўстойлівы стан сістэмы, з якога яна можа перайсці ў больш устойлівы стан (напр., асн.) пад уздзеяннем знешніх узбурэнняў ці самаадвольна. 1) М.с. тэрмадынамічных сістэм — стан няўстойлівай раўнавагі (гл. Раўнавага тэрмадынамічная). Існаванне М.с. абумоўлена асаблівасцямі кінетыкі фазавых пераходаў. У такім стане знаходзяцца, напр., перагрэтая вадкасць — вадкасць, т-ра якой большая за т-ру кіпення пры дадзеным ціску; перахалоджаная (перасычаная) пара — пара, т-ра якой ніжэйшая за т-ру кандэнсацыі пры дадзеным ціску; перанасычаны раствор — раствор, канцэнтрацыя якога перавышае канцэнтрацыю насычанага раствору пры дадзенай т-ры.

2) М.с. квантавых сістэм — узбуджаны энергетычны стан атамнай сістэмы (атама, малекулы, атамнага ядра), у якім яна можа існаваць адносна працяглы час. Пераходы з такіх станаў у станы з меншай энергіяй, якія суправаджаюцца выпрамяненнем фатонаў, забаронены адбору правіламі.

т. 10, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разнервава́цца, ‑нервуюся, ‑нервуешся, ‑нервуецца; зак.

Прыйсці ў нервовы, узбуджаны стан; расхвалявацца. [Наўмыснік] ніколі не траціў спакойнай вытрыманасці, а цяпер так растрывожыўся і разнерваваўся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воспалённый

1. прич. узбу́джаны, узру́шаны; см. воспали́ть;

2. прил. запалёны, чырво́ны (ад запале́ння);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

excited

[ɪkˈsaɪtəd]

adj.

1) узбу́джаны, усхвалява́ны; узбу́раны; узбунтава́ны (нато́ўп)

2) электрызава́ны, намагні́чаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

хмялёк, ‑льку, м.

1. Памянш.-ласк. да хмель (у 1 знач.).

2. Лёгкае ап’яненне.

•••

Пад хмяльком — тое, што і пад хмелем (гл. хмель). Сакальскі быў узбуджаны, трошкі пад хмяльком. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)