угаво́раны

1. уговорённый; убеждённый; урезо́ненный; склонённый;

2. успоко́енный, уте́шенный;

1, 2 см. угавары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Прыпро́хуваць, прыпро́хувати ’частаваць’ (драг., Клім.). Укр. припро́хувати, припроха́ти ’ўпрошваць, упрасіць, угаварыць; частаваць, пачаставаць’. Гл. праха́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усо́вестить сов., разг. крану́ць сумле́нне (каго); (устыдить) засаро́міць, засарамаці́ць; (уговорить) угавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наўпаміна́нне ’напамінанне’ (Нас., Яруш.), наўпаміна́ць угаворваць, пераконваць, наўпамянуць угаварыць; напомніць’ (Нас.). Відаць, у выніку кантамінацыі напамінаць ’прыпамінаць’ і упамінаць ’пераконваць; напамінаць’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

namówić

зак. угаварыць; падвучыць, падгаварыць, падбіць; пераканаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

улома́ть сов., разг. улама́ць; (уговорить — ещё) угавары́ць; (убедить — ещё) перакана́ць; см. ула́мыватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wmówić

зак. komu угаварыць; пераканаць каго ў чым

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przechylić

зак.

1. перагнуць;

2. перан. схіліць, угаварыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

улама́ць, уламлю́, уло́міш, уло́міць; улама́ў, -ма́ла; уламі́; улама́ны; зак. (разм.).

1. што. Праламаць, зрабіць пралом.

У. страху.

2. што і чаго. Ломячы, аддзяліць, адламаць.

У. хлеба.

3. перан., каго (што). Пераканаць, угаварыць з цяжкасцю.

Ледзь уламалі ўпартага.

|| незак. уло́мліваць, -аю, -аеш, -ае і уло́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. уло́мліванне, -я, н. і уло́мванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сці́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць больш павольным рух, ход і пад.; затрымаць, прыцішыць каго-, што-н.

Машына сцішыла ход.

С. хуткасць матацыкла.

2. каго (што). Супакоіць, угаварыць каго-н. перастаць шумець, плакаць і пад.

С. дзіця.

3. што. Зрабіць менш адчувальным, аслабіць што-н.

С. боль.

С. гнеў (прыглушыць).

|| незак. сціша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)