дзень расстрэлу 9 (22).1.1905 урадавымі войскамі ў Пецярбургу мірнай маніфестацыі рабочых, якія хацелі перадаць петыцыю цару Мікалаю II. Шэсце арганізавана паводле рашэння «Сходу рускіх фабрычна-заводскіх рабочых Санкт-Пецярбурга» на чале з Г.А.Гапонам. Увечары 8 студз. дэпутацыя інтэлігенцыі (у т. л. пісьменнік М.Горкі) звярнулася да старшыні кабінета міністраў С.Ю.Вітэ, каб папярэдзіць магчымае кровапраліцце. Вітэ накіраваў дэлегацыю да міністра ўнутр. спраў П.Д.Святаполка-Мірскага, які яе не прыняў. Раніцай 9 студз. дзесяткі тысяч рабочых, а таксама старыя, жанчыны і дзеці з абразамі і партрэтамі цара накіраваліся на плошчу перад Зімнім палацам. Паводле загаду пецярбургскага ген.-губернатара вял.кн. Уладзіміра Аляксандравіча войскі (усяго больш за 40 тыс. вайскоўцаў і паліцэйскіх) адкрылі агонь. Было забіта і паранена каля 4,6 тыс. маніфестантаў. «К.н.» стала пачаткам Рэвалюцыі 1905—07 у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА, Рэ,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі бог сонца. Яго ўяўлялі сокалам, на галаве якога сімвал бажаства — сонечны дыск. Паводле пашыранага міфа Р. ўдзень плыве па нябесным Ніле на барцы Манджэт і асвятляе зямлю, увечары перасаджваецца ў барку Месектэт і сплывае ўніз, у царства нябожчыкаў, дзе плыве па падземным Ніле, а раніцай зноў з’яўляецца на гарызонце. Культ Р. ўзнік, верагодна, ў пач. 3-га тыс. да н.э., у сярэдзіне 3-га тыс. яго пачалі шанаваць як цара і бацьку багоў, творцу сусвету і людзей. Егіп. фараоны прымалі тытул «сын Ра». Пазней Р. атаясамлівалі з Амонам (Амон-Ра), Горам (Ра-Гарахуці) і інш. багамі, над выявамі якіх пачалі змяшчаць сонечны дыск.
Цэнтрам культу Р. быў г. Он (грэч. Геліопаль).
Ра ў вобразе сокала, які нясе сонечны дыск. Малюнак з «Кнігі мёртвых» Анхаі. Каля 1100 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
evening[ˈi:vnɪŋ]n.
1. ве́чар;
every evening ко́жны ве́чар, штове́чар;
in the eveningуве́чары, ве́чарам;
this evening сёння ўве́чары;
Good evening! До́бры ве́чар!
2. вечары́на;
musical evenings музы́чныя вечары́/вечары́ны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
непазбы́ўны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, які не праходзіць, ад якога цяжка пазбавіцца. Увечары зноў за сцяною гучала песня, зноў муціў мяне непазбыўны сум.Дуброўскі.Якое гэта непазбыўнае гора, калі, падначаленая волі бацькоў, дзяўчына ахвяруе сваім каханнем!Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рант, ‑а, М ‑нце, м.
Вузкая палоска скуры па краях абутку, да якой прышываюцца адначасова падэшва і верх абутку. Прынесла маці .. [боцікі] увечары з мястэчка — чорненькія, бліскучыя, з чырвонымі падэшвамі .. І абцасы, і ранты блішчаць, б[ы] насмолены!..Брыль.
[Ням. Rand.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саф’я́н, ‑у, м.
Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка.Ус.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан., каго-што ў што. Дабавіць, уключыць дадаткова.
У. атрад у партызанскае злучэнне.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), без дап. Выпасці ў вялікай колькасці (пра дождж; разм.).
Увечары ўліў такі дождж.
|| незак.уліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.); наз.уліва́нне, -я, н. (паводле 1 знач.).
У. глюкозы (упырскванне).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́панка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Шырокая выкапаная яма, запоўненая вадой; кар’ер, сажалка. [Жабы] увечары спраўлялі хоры па брудных копанках, там, дзе некалі выбралі торф.Грамовіч.Раманюк выганяе гусей у правулак, нават зрабіў для іх копанку.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́сна,
1.Прысл.да росны 1.
2.безас.узнач.вык. Пра выпадзенне вялікай расы. Рабілася сапраўды холадна, росна, і Пятро, шкадуючы свае чаравікі, прапанаваў вярнуцца.Шамякін.Раніцай — росна, удзень — млосна, увечары — камары — не выстаўляй з куста галавы.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Разм. Прысачыць, падпільнаваць каго‑, што‑н. [Раечка] намеціла аднаго афіцэра і, прыцікаваўшы, калі ён будзе стаяць адзін, падышла запытаць.Лобан.У той жа дзень увечары Круміньскі прыцікаваў хлапчука і сарваў свісток з яго шыі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)