увахо́дзіць гл. увайсці

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

увахо́джанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уваходзіць — увайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падма́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся; зак. (разм.).

1. Падфарбаваць сабе губы, твар.

2. да каго. Ліслівасцю, падхалімствам увайсці ў ласку да каго-н.

|| незак. падма́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уварва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

Увайсці куды-н. сілай, пераадольваючы перашкоды.

У. ў чужую хату.

У акно ўварваўся вецер.

|| незак. урыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

увахо́дзіць, ‑ходжу, ‑ходзіш, ‑ходзіць.

Незак. да увайсці (у 1–5 знач.)

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ужыва́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

Быць ва ўжыванні, ужывальным.

|| наз. ужыва́нне, -я, н. і ужы́так, -тку, м.

Увайсці ва ўжыванне (ва ўжытак).

Выйсці з ужывання (ужытку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пара́дное сущ. пара́днае, -нага ср.;

войти́ с пара́дного увайсці́ з пара́днага;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разгалява́цца ’увайсці ў азарт’ (Сцяшк. Сл.). Няяснае слова. Магчыма, звязана з гілява́ць (гл.) або з рус. цвяр. разга́литься ’моцна захацець чаго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

што́пар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Стрыжань са шрубавай разьбой для адкаркоўвання бутэлек.

2. Фігура вышэйшага пілатажу — імклівае падзенне па крутой спіралі (спец.).

Увайсці ў ш.

|| прым. што́парны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сто́ўпіцца ‘змясціцца’: стоўпіцца яшчэ тут напісаць (Касп.), сто́ўпіцца, стаўпі́цца ‘увайсці, уціснуцца’ (Шымк. Собр.), стаўпі́цца ‘сабрацца ў адным месцы’, ‘змясціцца’ (Нас.), сто́ўпіць ‘змясціць’ (Ласт., Гарэц.). Да тоўпіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)