трэ́нер

(англ. trainer, ад англ. train = трэніраваць)

спецыяліст, які займаецца трэніроўкай спартсменаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

трэнірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад трэніраваць.

2. у знач. прым. Які прайшоў добрую трэніроўку. Вышыня была вялікая, але ж для трэніраванага і здаровага чалавека яна не небяспечная. Алешка. // Добра развіты сістэматычнай трэніроўкай. [Юткевічу] здавалася, што бацька прыходзіць сюды для таго толькі, каб выхваляцца перад ім сваім дужым і трэніраваным целам. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

train​2 [treɪn] v.

1. (at/in) вучы́ць; вучы́цца

2. навуча́ць; навуча́цца;

train smb.’s taste выхо́ўваць чый-н. густ

3. (for) рыхтава́ць; рыхтава́цца

4. трэнірава́ць; трэнірава́цца; дрэсірава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

трэ́нінг

(англ. training, ад англ. train = трэніраваць)

спецыяльны трэніровачны рэжым (напр. т. баксёра, т. плыўцоў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

school​3 [sku:l] v. стры́мліваць, дысцыплінава́ць;

school oneself in patience трэнірава́ць цярпе́нне;

school one’s tongue вучы́цца не гавары́ць лі́шняга;

school oneself into a habit набыва́ць звы́чку;

school a horse аб’язджа́ць каня́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

трэна́ж

(фр. trainage, ад англ. train = трэніраваць)

трэніроўка, а таксама комплекс практыкаванняў для трэніроўкі (у спорце, балеце і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Трэ́нер ‘спецыяліст, які кіруе трэніроўкай’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мову з англ. trainer ‘трэнер, інструктар, дрэсіроўшчык’. Аналагічна: трэ́нінг ‘трэніроўка’ (ТСБМ), трэнава́нне ‘тс’ (Некр. і Байк.), трэнава́ць ‘праводзіць трэніроўкі’ (Некр. і Байк.) і трэнірава́ць ‘навучаючы каго-небудзь, праводзіць сістэматычныя практыкаванні па чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘тармазіць (плыт)’ (шальч., Сл. ПЗБ); параўн. да апошняга англ. train ‘шэраг, ланцуг, гуж’, ‘чарада’. Сюды ж трэніроўка ‘навучанне маладога сабакі да палявання’ (Сцяшк.). Гл. Брукнер, 576; ЕСУМ, 5, 629; Арол, 4, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучы́ць (БРС, КТС, Байк. і Некр., Нас., Шат.), вучы́цца (Нас., Касп., Байк. і Некр., БРС, Грыг.), укр. учи́ти, рус. учи́ть, польск. uczyć, чэш. učiti, славац. učiť, в.-луж. wućić, н.-луж. hućyś, славен. učíti, серб.-харв. у̀чити, макед. учи ’вучыць’, балг. у́ча ’вучу’. Прасл. *učiti звязана чаргаваннем з *‑vyknǫti (параўн. пры‑выкнуць, з‑выкнуць), роднаснае ст.-прус. iaukint ’трэніраваць, практыкаваць’, літ. jaukìnti, jaukinù ’прывучаць, утаймоўваць’, jaũkas ’прынада’, jaukùs ’рахманы’; ’ручны’, ст.-інд. úcyati ’знаходзіць задавальненне, мае звычку’, ṓkas ’задавальненне’, гоц. biūhts ’звычны’ (Бернекер, 593; Махэк₂, 666; Младэнаў, 658; Фасмер, 4, 179 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падрыхтава́ць

1. vórbereiten vt;

2. (адукаваць) áusbilden vt; heránbilden vt (з пэўнай мэтай, напр. настаўніка); schúlen vt (трэніраваць, муштраваць); vórbilden vt (які-н. узор); etw. in die Wége léiten (наладзіць што-н.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

trenować

tren|ować

незак.

1. трэніраваць;

2. трэніравацца; займацца;

w tej chwili ~uje w sali gimnastycznej — зараз ён трэніруецца (займаецца) у гімнастычнай зале

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)