Пахва́т ’месца, якое часта трывожыцца’ (КЭС, лаг.). Не зусім ясная семантыка. Да па‑ (< прасл. po‑) са значэннем паступовасці і шматразовасці дзеяння і хватацца ’хапацца’ < прасл. xvatati, якое з su̯e‑ > svojь > свой (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жытны́, ‑ая, ‑ое.

1. Тое, што і жытні. Жытная салома.

2. у знач. наз. жытно́е, ‑ога, н. Жытняе поле. Не ўпершыню сёння наша жытное За небакрай разлілося... Шэпча, трывожыцца, нібы жывое, Перада мною калоссе. М. Арочка. Палявая сцяжына ў жытное вядзе. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Прыходзіць у стан страху, боязі; баяцца. Дзеці палохаюцца і ад шчырага страху туляцца да маткі. Бядуля. // Апасацца чаго‑н., трывожыцца. — Якія ж там сенажаці? — Мікіта выпрастаўся і стаяў з разведзенымі ў бакі рукамі.. [Каморнік:] — А ты не палохайся. Твая справа пэўная. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

benruhigen

1.

vt турбава́ць

2.

(sich)

(wegen G, über A) трыво́жыцца, непако́іцца (пра што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

до́гляд і (разм.) дагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. даглядаць (у 3 знач.); нагляд, клопат. Догляд пасеваў. Догляд жывёлы. □ — Маленькі палетак можа даць большы ўраджай пры ўмелым доглядзе, чым вялікі без догляду. Пальчэўскі. Ася Арцёмава кожны дзень трывожыцца за мужа-франтавіка, за маленькую дачку, што засталася дома хворая без неабходнага догляду. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uneasy [ʌnˈi:zi] adj.

1. (about, at) устрыво́жаны, устурбава́ны, занепако́ены;

uneasy dreams трыво́жныя сны;

feel uneasy about smth. трыво́жыцца, непако́іцца аб чым-н.

2. няёмкі; збянтэ́жаны;

an uneasy smile сарамлі́вая ўсме́шка;

I feel uneasy. Я адчуваю сябе няёмка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Пе́кліцца ’мітусіцца’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’мучыцца’ (Сцяшк. Сл.), пе́кліць ’мучыць, здзеквацца’ (Сцяшк. Сл.). Да пе́кла (гл.), параўн. аналагічныя ўтварэнні: польск. pieklić się ’рабіць пекла, злавацца, рабіць скандал’, чэш. peklit se ’пакутаваць, мучыцца; злавацца, крыўдзіцца’, славен. peklẹ́ti, peklíti, peklenẹ́ti ’клапаціцца, трывожыцца; засмучаць’, peklim se ’шалею, напаўняюся лютасцю’, серб.-харв. па̀клити ’намазваць смалою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ängstigen

1.

vt пужа́ць, пало́хаць

2.

(sich) бая́цца

(каго-н., чаго-н.); трыво́жыцца (за каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lękać się

незак.

1. палохацца, пудзіцца;

2. o kogo/co баяцца, трывожыцца, непакоіцца за каго/што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ускалыхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Пачаць калыхацца. Ускалыхнуўся стромкі лес, Запелі нетры, Вяршаліны старых дубоў Аж загулі. Глебка. // перан. Ажывіцца, пачаць дзейнічаць. Зала ўскалыхнулася і зашумела... Пестрак. Пачуўшы волю, народ ускалыхнуўся, пацягнуўся насустрач сваім вызваліцелям. Дуброўскі.

2. перан. Пачаць хвалявацца, трывожыцца. Хіба не ўскалыхнецца, поўнячыся ціхім, прыемным смуткам, душа, не затрапеча сэрца, не павее халадком у грудзях пры адным успаміне, што хутка расстанне. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)