Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пцель ’струхнелыя, напаўгнілыя дровы, якія тлеюць пры гарэнні’, пцелы ’струхнелы, напаўгнілы (пра лесаматэрыялы)’, пцець ’гніць, трухлець’ (Нік., Оч.). Гл. псель.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́хнуць1 ’марнець’ (мёрск., Нар. ск.), ’трухлець, бутлець’ (полац., Нар. лекс.), сюды ж ста́хнуць, пата́хнуць. Укр.дыял.та́хнути ’павольна гаснуць; сохнуць; худнець’. Няясна; магчыма, да прасл.*tъch‑, асабліва ў значэнні ’трухлець, бутлець, гніць’, гл. тохнуць, тхло, тухлы, параўн., аднак, ча́хнуць ’сохнуць, худнець; занепадаць’ (гл.), аналагічнае да та́ўрыць/ча́ўрыць ’чахнуць’. Меркаванне пра кантамінацыю пры ўтварэнні ўкраінскага слова (ЕСУМ, 5, 529) сумніўнае.
Та́хнуць2 ’ударыць’, ’уцячы, драпануць’, ’патраціць, зрасходаваць’ (Мат. Гом.). Параўн. в.-луж.tachnyć ’даць аплявуху, пляснуць ладоняй’; відаць, аднакратны дзеяслоў ад та́хаць (гл.) гукапераймальнага паходжання, параўн. Шустар-Шэўц, 1495.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Патыне́ць ’патлець, патрухнуць’ (Юрч.). Да тынець ’тлець, прэць’ (там жа), якое, відаць, з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ.truneti ’трухлець, гніць, раскладацца’, лат.trunėt ’тлець’. Хаця семантыка бездакорная, сумненне выклікае ‑г‑ у аснове. У такім выпадку больш блізкім будзе літ.tūnoti ’ляжаць схаваным, схаваўшыся’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуле́ць ’пыліць (у час красавання збажыны); гарэць без полымя, тлець’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ.dulė́ti ’трухлець, тлець’. Але параўн. рус.дыял.смал.дуле́ть ’гарэць, тлець, гнісці’ (Трубачоў, Эт. сл., 5, 154, зыходзіць з прасл.*dulěti, а Фасмер, 1, 551, рус.дуле́ть ’гніць’ звязвае з рус.дуль ’дупло’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трупе́шлы ‘спарахнелы, струхлелы’ (Сцяшк. Сл.; навагр., З нар. сл.), трупе́шка, трупе́шына ‘гнілое спарахнелае дрэва’ (Юрч. СНЛ, Сцяшк. Сл.), трупе́шыцца ‘трупехнуць, гніць’ (Юрч. СНЛ). Укр.зах.тру́пішати ‘тс’, ‘нішчыцца’, якое, паводле ЕСУМ, 5, 657–658, запазычана з польскай мовы, параўн. ст.-польск.trupieszeć ‘моршчыцца, парахнець, не рассыпаючыся’, і выводзіцца з trupieć ‘гніць, трухлець (аб дрэве)’ < trup ‘труп’, параўн. strupieszały ‘трухлявы, спарахнелы; змярцвелы’. Пра магчымую ўсходнеславянскую крыніцу ўтварэння сведчыць укр.тру́пеші ‘від сліў’ (там жа, 5, 454).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сітава́ты ‘сітавідны’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Сцяшк., Варл.), ‘трухлявы’ (ТС), ‘трубчасты (аб косці)’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ), сі́тавы ‘рэдкі, друзлы: сітавы крам, сітавае палатно, сітавы дуб (Янк. 2), ‘вынашаны, працёрты’ (Нар. сл., Ян.), ‘сітавідны, трухлявы’ (Ян.), сі́цевы ‘тс’ (ТС). Сюды ж сітава́ ‘трухлявае дрэва’, сітаве́ць ‘трухлець, парахнець’ (Мат. Гом.). Укр.ситяви ‘гнілы, трухлявы’, сі́тави ‘тс’, рус.сито́вый (пра дрэва) ‘друзлы, трухлявы’. Відаць, звязана з сіта (гл.). Буга (Rinkt. 2, 546) у якасці адпаведніка прыводзіць літ.sytótas mẽdžias ‘сітавае дрэва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тлець, тлею, тлееш, тлее; незак.
1. Гніючы, разбурацца; трухлець, парахнець. У роднай зямлі тлеюць косці продкаў, жыццё якіх ішло і канчалася ў пакутах.Чорны.
2. Гарэць без полымя, слаба гарэць. Янка пазіраў на вогнішча, у якім тлела вуголле.С. Александровіч.Рэшткі машын дагаралі на дарозе, дыміліся, тлелі на каменні чорныя мундзіры.Лынькоў.// Вылучаць слабае святло. Цьмяна тлее пад столлю лямпачка.Брыль.//перан. Існаваць скрыта, слаба праяўляцца дзе‑н. (пра жыццё, пачуцці і пад.). І цяпер у .. [Ніны], недзе глыбока, у тумане трывогі, тлела надзея, што ўсё сыдзе неяк.Мележ.Рэшткі веры ў Дзяржаўную думу, якія яшчэ тлелі ў свядомасці настаўніка, цяпер былі разбіты.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)