на него́ ча́сто нахо́дит тоска́ на яго́ ча́ста нахо́дзіць (яго́ ча́ста апано́ўвае) туга́;
3.(собираться, скопляться) нахо́дзіць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
podpadać
незак. падпадаць; падыходзіць;
podpadać komuразм. наклікаць на сябе чый гнеў; трапляць пад гарачую руку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
popadać
popada|ć
1.незак.трапляць;
~ć w biedę — трапляць у бяду;
2.зак. пападаць; паваліцца;
3.зак. паздыхаць;
4.зак. (пра дождж) пасыпаць; пакрапіць;
deszcz ~ł chwilę i ustał — дождж пакрапіў крыху і перастаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
trafiać
незак.
1.трапляць;
trafiać do szpitala (na posterunek policji) — трапляць у шпіталь (у паліцэйскі ўчастак);
2.na kogo/co натыкацца на каго/што; сустракаць каго/што;
trafiać do gustu — падыходзіць да густу, адпавядаць густу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЗАБРУ́ДЖВАННЕ ГЛЕБ,
працэс насычэння глебы забруджвальнікамі ў колькасцях і канцэнтрацыях, якія перавышаюць здольнасць глебавых экасістэм да іх уключэння ў біял. кругаварот. Адрозніваюць прыроднае (натуральнае) З.г. і забруджванне антрапагеннае. Прыроднае выклікаецца стыхійнымі сіламі і мае рэгіянальны або лакальны характар (напр., у выніку рассейвання вулканічнага попелу, пры пылавых бурах, паводках і інш.). Найб. пашырана антрапагеннае З.г., выкліканае гасп. дзейнасцю чалавека.
Асн. забруджвальнікі глебы — патагенныя мікраарганізмы (узбуджальнікі сібірскай язвы, батулізму, дызентэрыі, тыфу і інш.), металы (жалеза, медзь, цынк, ртуць і інш.) і іх злучэнні, сродкі хімізацыі сельскай гаспадаркі (гербіцыды, пестыцыды. мінер. ўгнаенні), радыеактыўныя элементы, дэтэргенты, дэфаліянты, нафтапрадукты і інш. Паступленне забруджвальнікаў у глебу з быт. адходамі, выкідамі прам-сці, транспарту, сельскай гаспадаркі мяняе ход глебаўтваральнага працэсу (часцей у бок тармажэння), уплывае на фіз.-хім. ўласцівасці глебы, здольнасць яе да самаачышчэння, вядзе да назапашвання забруджвальнікаў у раслінах: небяспечныя хім. элементы і прадукты іх пераўтварэння могуць трапляць у арганізм жывёл і чалавека. Большая ч. ўсіх адходаў акумуліруецца ў паверхневым (3—5 см) пласце глебы, больш за ўсё шкодных рэчываў намнажаецца ў паніжаных месцах, на ўзгорыстых і горных мясцінах, у поймах рэк таксічных рэчываў застаецца менш (вымываюцца патокамі вады). Маштабы З.г. у наш час набылі глабальны характар: тэхнагеннае паступленне жалеза на паверхню Зямлі перавышае натуральнае больш як у 10 разоў, медзі ў 26, цынку ў 15; для аховы ўраджаю с.-г. культур выкарыстоўваецца больш за 900 хім. злучэнняў; штогод у свеце назапашваецца каля 20 млрд.т аргана-мінер. і мінер. адходаў, з мінер. ўгнаеннямі на палі ў глебу ўносіцца каля 60 млн.т азоту, фосфару і калію, каля 4—5 млн.т пестыцыдаў.
На Беларусі найб. колькасць вытв. забруджванняў прыпадае на прадпрыемствы хім. прам-сці. У глебавым покрыве вакол гарадоў Гомель, Гродна, Магілёў, Мазыр, Наваполацк адзначаны павышаныя колькасці сярністага ангідрыду, вокіслаў вугляроду, азоту, цяжкіх металаў. У р-не г. Салігорск назіраецца засаленне глебы адходамі калійнай вытв-сці. Папярэджанне З.г. — адна з асн. задач аховы глебаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hínkommen*vi(s)
1) прыхо́дзіць, трапля́ць (куды-н.)
2) падзе́цца;
wo ist mein Buch híngekommen? дзе падзе́лася мац кні́жка?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бачко́м, прысл.
Разм.
1. Ісці плячом уперад. Нарэшце прыйшоў Кацура. Бачком улез у дзверы, абтрос мокрую шапку.Асіпенка.// Сядзець напаўпаварота. Андрэй сядзеў на ложку бачком, і акно было ў яго якраз перад вачыма.Пташнікаў.
2. Стараной, туляючыся. Сабраўся Сіпак у камячок .. і бачком-бачком падаўся быў да школьнай дрывотні.Лынькоў.
3. Між іншым, не кранаючы асноўнага. А крытыка пра гэта скажа бачком: вельмі добрая, сакавітая мова, або — нудная, сухая мова.Скрыган.
•••
Ехаць бачком — хітраваць; прыстасоўваючыся да абставін, хітруючы, старацца не трапляць у кепскае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
scarce[skeəs]adj.
1. бе́дны, мізэ́рны, недастатко́вы, дэфіцы́тны;
scarce resources бе́дныя рэсу́рсы;
It was war-time and food was scarce. Была вайна, i не хапала прадуктаў.
2. рэ́дкі, няча́сты;
This book is now scarce. Гэтая кніга цяпер рэдкасць.
♦
make oneself scarceinfml уцяка́ць, зніка́ць; стара́цца не трапля́ць на во́чы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Луча́ць1 ’яднаць, злучаць, з’ядноўваць’, славін.łąčac ’тс’. У іншых слав. мовах толькі ў прэфіксальных варыянтах. Да прасл.lǫčati — ітэратыў да lǫčiti > лучы́ць1 (гл.).