грэйдэр з канвеерам для падачы зрэзанага грунту ў адвал або на транспартнысродак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіро́бус
[ад гіра- + (омні)бус]
транспартнысродак для перавозкі пасажыраў на кароткія адлегласці, які рухаецца за кошт кінетычнай энергіі, што накапляецца ў махавіку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
vehicle
[ˈvi:əkəl]
n.
1) тра́нспартнысро́дак(аўтамабі́ль, ваго́н, воз)
a space vehicle — касьмі́чны карабе́ль
2) сро́дак перадава́ньня
Language is the vehicle of thought — Мо́ва — сро́дак перадава́ньня ду́мак
3) правадні́к -а́m. (гу́ку, сьвятла́)
4) Chem. раствара́льнік, распушча́льнік -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
матацы́кл
(фр. motocycle, ад лац. motus = які рухаецца + гр. kyklos = кола)
двухколавы або трохколавы транспартнысродак з рухавіком унутранага згарання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ваго́н
(фр. wagon, ад англ. waggon = павозка)
транспартнысродак (самаходны або несамаходны) для перавозкі пасажыраў і грузаў па рэйкавых дарогах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
hijack[ˈhaɪdʒæk]v.
1. захапі́ць (транспартнысродак, самалёт і да т.п.) і прымуша́ць кіро́ўцу або́ лётчыка змяні́ць маршру́т; займа́цца паве́траным піра́цтвам
2. кантралява́ць што-н., каб рэкламава́ць свае́ мэ́ты і інтарэ́сы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
самазва́л, ‑а, м.
1. Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца, а таксама кузаў гэтага аўтамабіля. На платформах стаялі новенькія мінскія самазвалы і пад’ёмнікі «Піянеры», вагоны былі загружаны цэглаю і сухім тынкам.Грахоўскі.Экскаватар працуе з самае раніцы. Натужна пыхкае, чмыхае ды ўсё глыбей у зямлю ўгрызаецца, коўш за каўшом набірае пясок і ў самазвалы насыпае.Кавалёў.
2.Транспартнысродак, які механічна звальвае груз. Баржа-самазвал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эшало́н
(фр. échelon)
1) частка размешчанага ў глыбіню баявога парадку войск або паходнай калоны;
2) чыгуначны састаў або іншы транспартнысродак для масавых перавозак спецыяльнага прызначэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАГО́Н (франц. wagon ад англ. waggon павозка),
транспартнысродак для перавозкі пасажыраў або грузаў па рэйкавых пуцях. Бываюць несамаходныя (перамяшчаюцца лакаматывамі) і самаходныя (аўтаматрысы, маторавагонныя секцыі, вагоны метро, трамвая); шырокакалейныя (1525 мм) і вузкакалейныя (750, 900 і 1060 мм); двух-, чатырох-, шасці- і шматвосевыя. З вагонаў фарміруюцца чыг. саставы.
Асноўныя тыпы пасажырскіх вагонаў: агульнага прызначэння (для перавозкі пасажыраў, паштовыя, багажныя, вагоны-рэстараны) і спецыяльныя (санітарныя, лабараторныя, службовыя, клубы); далёкага накіравання, міжабласных зносін і прыгарадныя; купэйныя і некупэйныя. Асноўныя тыпы грузавых вагонаў: універсальныя (крытыя, паўвагоны, платформы, цыстэрны, вагоны ізатэрмічныя) і спец. прызначэння (для перавозкі жывёлы, бітуму, мукі, цэменту, шматвосевыя платформы-транспарцёры для перавозкі грувасткіх і цяжкавагавых грузаў, бункерныя паўвагоны, вагоны-майстэрні, пажарныя і інш.), магістральныя (агульнапуцявыя) і прамысл. транспарту (думпкары, ваганеткі, шлакавозы і інш.). Складаюцца звычайна з хадавой часткі (колавыя пары, буксы, рысорныя падвескі), рамы, кузава ці платформы, тармазных і ўдарна-цягавых прыстасаванняў. У краінах СНД найчасцей выкарыстоўваюцца чатырохвосевыя вагоны грузападымальнасцю 50—65 т. Вагоны ізатэрмічныя прызначаны для перавозкі скорапсавальных грузаў. Маюць цеплаізаляваныя кузавы і халадзільныя ўстаноўкі. Бываюць універсальныя для грузаў усіх відаў і спец. для транспарціроўкі жывой рыбы, віна і інш. З вагонаў ізатэрмічных фарміруюць цягнікі для маршрутных перавозак або секцыі па 5 і 12 вагонаў. Выкарыстоўваюць і адзіночныя (аўтаномныя) вагоны-рэфрыжэратары.
Тыпы грузавых вагонаў: 1 — суцэльнаметалічны з павялічаным праёмам дзвярэй; 2 — хопер-дазатар для перавозкі сыпкіх грузаў; 3 — з перакульным кузавам; 4 — ізатэрмічны (вагон-халадзільнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Машы́на ’сукупнасць механізмаў, якія выконваюць карысную работу’, ’транспартнысродак з рухавіком, аўтамашына’, ’поезд’, ’веласіпед’, ’чалавек-аўтамат’, ’сячкарня’, ’паравоз’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ). Відавочна, з польск.maszyna, якое з франц.machinę ’тс’. Апошняе праз лац.machina ўзыходзіць да ст.-грэч.дар.μαχανά ’прыстасаванне’. Гл. таксама махі́на. Дапускаецца ў якасці мовы-пасрэдніцы і руская. Сюды ж машыні́ст(ы), машыні́стка, машыніза́цыя; машы́нка ’частка лямпы на магазіне’; ’пішучая машынка’, ’прылада для стрыжкі валасоў’, ’запальнічка’, ’пліта з фаеркамі’, маладз., маст. ’кнопкі’, драг.машэ́нка ’маланка ў вопратцы’ і ’каварства, падман’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк., Сцяц., В. В., Мат. Гом., Нар. сл., Сл. ПЗБ, КЭС).