су́на

(ар. sunna = звычай, традыцыя)

мусульманскае свяшчэннае паданне, якое дапаўняе палажэнні Карана.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

tradition [trəˈdɪʃn] n. трады́цыя, стары́ звы́чай;

by tradition па трады́цыі;

break with traditions паруша́ць трады́цыі;

keep up traditions захо́ўваць трады́цыі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

завядзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Звычай, традыцыя. Завядзёнка такая была ў горадзе: амаль усе маладыя людзі выходзілі гуляць на Савецкую вуліцу. Сабаленка. Леў Раманавіч запрасіў Сяльчонка ў хату. Марына сустрэла іх, па даўняй завядзёнцы, нізкім паклонам. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Überleferung f -, -en

1) вы́дача, перада́ча

2) пада́нне, трады́цыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АРХА́НГЕЛЫ (грэч. archangelos),

паводле хрысціянскіх вераванняў — старшыя анёлы. Артадаксальная хрысц. традыцыя называе 3 архангелаў: Міхаіла — нябеснага архістратыга (военачальніка), анёла-апекуна ўсіх хрысціян; Гаўрыіла — божага пасланніка, які прынёс добрую вестку Марыі (гл. Благавешчанне); Рафаіла — анёла-лекара.

т. 1, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паду́мацца, ‑аецца; безас. зак., каму.

Разм. Прыйсці ў галаву, з’явіцца ў думках, уяўленні. «А што, калі пайсці з візітам да пісара? — падумалася Лабановічу: — Усе роўна схадзіць трэба, — такая ўжо завялася традыцыя». Колас. Ніне раптам падумалася, што Сяргей Аляксандравіч павінен добра танцаваць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суні́зм

(ад гр. sunna = звычай, традыцыя)

кірунак у ісламе, які прызнае Суну нароўні з Каранам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

усталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Надзейна ўстанавіцца, умацавацца, зрабіцца ўстойлівым, наступіць.

Улада ўсталявалася.

Зіма ўсталявалася.

Усталявалася цішыня.

2. Асесці, уладкавацца дзе-н.

Ён усталяваўся на новым месцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, замацавацца, стаць звычаем, традыцыяй.

Паміж імі ўсталяваліся добрыя адносіны.

У нас ужо ўсталявалася такая традыцыя.

|| незак. усталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. усталява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Bonfire Night [ˈbɒnfaɪəˌnaɪt] (таксама Guy Fawkes night) n. традыцыя ў Вялікабрытаніі адзначаць феерверкамі 5 лістапада як правал плана ўзарваць будынак парламента ў 1605 г.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАДМ,

у грэчаскай міфалогіі заснавальнік г. Фівы. Сын фінікійскага цара Агенора, муж Гармоніі. Паводле загаду дэльфійскага аракула і на ўказаным ім месцы пабудаваў крэпасць Кадмею (будучыя Фівы), дзеля чаго яму давялося забіць свяшчэннага дракона, з зубоў якога выраслі заснавальнікі самых знатных фіванскіх родаў. Стараж.-грэч. традыцыя прыпісвала К. вынаходніцтва грэч. алфавіта.

т. 7, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)