МАКЛЕ́АД ((Macleod) Джон Джэймс Рыкард) (6.9.1876, Клюні, Вялікабрытанія — 16.3.1935),
англійскі фізіёлаг. Вучыўся ва ун-тах г. Абердзін і г. Лейпцыг (Германія). У 1903—18 у ЗША; з 1918 праф. ун-та г.Таронта (Канада). Вывучаў функцыі дыхальнага цэнтра мозга, эксперым. гліказурыю, утварэнне малочнай к-ты, колькасць цукру ў крыві. Адкрыў інсулін (разам з Ф.Г.Бантынгам і Ч.Г.Бестам), распрацаваў метад яго выкарыстання для лячэння цукр. дыябету. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Бантынгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАНІ ((Polanyi) Джон Чарлз) (н. 23.1.1929, Берлін),
канадскі фізікахімік. Чл. Канадскага каралеўскага т-ва (1966), Лонданскага каралеўскага т-ва (1971). Скончыў Манчэстэрскі ун-т (1949, д-р філасофіі 1952). З 1956 ва ун-це Таронта (з 1962 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы. Развіў новы кірунак у галіне дынамікі элементарных хім. працэсаў (1960—70-я г.). Распрацаваў метад вызначэння энергет. стану прадуктаў рэакцыі па вельмі слабым інфрачырвоным выпрамяненні асобных малекул. Нобелеўская прэмія 1986 (разам Лі Янам і Д.Р.Хершбахам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́НЗІ ((Mackenzie) Уільям Лаян) (12.3.1795, г. Данды, Вялікабрытанія — 29.8.1861),
канадскі паліт. дзеяч, публіцыст. З 1820 у Канадзе. З 1824 выдаваў тут газ. «Colonial Advocate» («Каланіяльны абаронца»), у якой крытыкаваў брыт.калан. рэжым, выступаў за правядзенне дэмакр. рэформ. У 1828—36 чл. парламента, з 1834 мэр г.Таронта. Арганізатар і адзін з кіраўнікоў «Канадскага саюза» (засн. ў 1834). Узначальваў антыбрыт. паўстанне 1837—38 у Верхняй Канадзе; пасля яго паражэння жыў у ЗША (да 1850). У 1851—58 чл.Заканад. асамблеі прав. (калоніі) Канада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТА́РЫО (Ontario),
правінцыя на Пд Канады. Пл. 1068,6 тыс.км², нас. 10,085 млн.чал. (1991), каля 35% насельніцтва краіны. Адм. цэнтр — г.Таронта [635,4 тыс.чал., у агламерацыі Вял.Таронта 3,9 млн.чал. (1991)]; на тэр. Антарыо знаходзіцца сталіца Канады г. Атава. Буйныя гарады: Гамільтан, Уінсар, Кітчэнер з Ватэрлоо, Лондан. Найб. урбанізаваная правінцыя, гар. насельніцтва каля 82%. На б.ч.тэр. Лаўрэнційскае ўзвышша (выш. да 646 м), на Пн — нізіны Гудзонава заліва, на Пд — ч. Цэнтральных раўнін. Клімат умераны, т-растудз. ад -4 да -14 °C, ліп. 15—23 °C, ападкаў 370—1000 мм за год. Рачная сетка густая, на ПдВял. азёры, на Пн Гудзонаў заліў. Антарыо дае каля 50% прадукцыі апрацоўчай прам-сці краіны і каля 25% горназдабыўной. Асн. галіны прам-сці: чорная і каляровая металургія, аўтамабілебудаванне, нафтахім. і нафтаперапр., электратэхн., цэлюлозна-папяровая, харч. і харчасмакавая; расшыраецца прам-сць высокіх тэхналогій. Здабываюць нікель (1-е месца ў краіне), уран, жал. руды, цынк, медзь, золата, серабро і інш. Антарыо — вядучая правінцыя па вытв-сці электраэнергіі: каля 35% даюць АЭС, 34% — ГЭС, 30% — ЦЭС. Інтэнсіўная сельская гаспадарка з малочнай жывёлагадоўляй, свінагадоўляй і агародніцтвам, вырошчваюць сою, кукурузу, тытунь, садавіну і вінаград. На Пд Антарыо — самая густая ў краіне трансп. сетка, міжнар. аэрапорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛА (Кастусь) (сапр.Качан Аляксандр Ігнатавіч; н. 16.11.1925, в. Верацеі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
празаік, паэт, драматург. Піша на бел. і англ. мовах. Вучыўся ў Віленскай бел. гімназіі. У чэрв. 1944 паступіў у Мінскую школу камандзіраў Бел. краёвай абароны і з ёю пакінуў Мінск. Са жн. 1944 у франц. Супраціўленні, са снежня — у Брытанскай 8-й арміі ў Італіі (2-і польскі корпус). За ўдзел у баях супраць немцаў узнаг. залатой «Зоркай Італіі». З 1947 у Канадзе. У Таронта арганізаваў Згуртаванне беларусаў Канады (1948, першы яго старшыня), рэдагаваў газ. «Беларускі эмігрант» (1948—54). Рэдагуе час.бел. ветэранаў «Зважай». У трылогіі «Гараватка» («Дзярлівая птушка», 1965; «Закрываўленае сонца», 1974; «Беларусы, вас чакае зямля», 1981) праз гісторыю бел. вёскі з сімвалічнай назваю Гараватка імкнуўся паказаць гіст. лёс Беларусі — гераічнай і мужнай краіны, якая здолела вытрымаць выпрабаванні розных акупацый яе чужынцамі. Раманы «Змагарныя дарогі» (1962), «За волю» (1991) пераважна аўтабіяграфічныя, прысвечаныя лёсу бел. моладзі ў складаных даваен., ваен. і пасляваен. умовах на Беларусі і за мяжою, яе шляху да нац. самасвядомасці. У зб. «Усякая ўсячына» (Таронта, 1984) увайшла проза, паэзія, драматургія Акулы, яго аўтабіягр. абразкі.
Тв.:
Змагарныя дарогі. Мн., 1994.
Літ.:
Арлоў У. Беларус з берагоў Антарыё // Полымя. № 6. 1994.
бел.нац.арг-цыя. Створана 16.1.1966 у г.Таронта. Заснавальнікі — Згуртаванне беларусаў Канады, Беларускае нацыянальнае аб’яднанне, Бел. самапомач (г. Ошава). З 1971 да ККБК далучыліся Саюз бел. моладзі Канады і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, пазней — Згуртаванне беларусаў Квебека, Бел. клуб у Брыт. Калумбіі, парафія св. Кірылы Тураўскага ў Таронта. У розны час ККБК узначальвалі В.Жук-Грышкевіч (1966—69), Я.Пітушка (1969—70), Б.Рагуля (1970—89), з 1989 — Р.Жук-Грышкевіч. Кіруючы орган — выканаўчы к-т. Асн. кірункі дзейнасці — каардынацыя дзейнасці бел. арг-цый у Канадзе, знешняе нац. прадстаўніцтва ў канадскіх дзярж. і грамадскіх установах, супрацоўніцтва з прадстаўнікамі інш. нацыянальнасцей краіны, культ.-асв. праца, дапамога новым бел. эмігрантам, ахвярам Чарнобыльскай катастрофы і інш. Па ініцыятыве ККБК з 1970 у Канадзе штогод афіц. адзначаецца Дзень незалежнасці Беларусі (25 сак.), з 1979 беларусы вылучаны самаст.этн. групай, а бел. мову перасталі лічыць дыялектам рускай. Намаганнямі ККБК у 1989 засн. Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі. У 1973 пры ККБК засн. выдавецкі фонд, які пры падтрымцы Фонду бел. падручнікаў і субсідыі Федэральнага ўрада выдаў англамоўны падручнік В.Пашкевіч «Беларуская мова» (т. 1—2, 1974—78). ККБК аказаў фін. дапамогу пры выданні кн. «Курапаты» (Нью-Йорк, 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАЯВА́Я ЎСКАЛО́СЬ»,
ілюстраваны часопіс. Выдаваўся ў ліп. 1949 — лют. 1950 у Зах. Германіі, у 1954—81 у Канадзе (Таронта) на бел. мове. Рэдактары М.Панькоў (1949—50), С.Хмара (1954—81). Орган літ. аб’яднання «Баявая ўскалось» (засн. ў 1949), створанага членамі нелегальнай аднайменнай літ. арг-цыі Зах. Беларусі (засн. ў 1937). Выказваўся за адзінства бел. культуры, незалежна ад месца пражывання яе творцаў, друкаваў творы бел. пісьменнікаў, што жылі ў эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, зах.-бел.рэв. паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Бел. сялянска-работніцкай грамады. Выйшла 18 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КАК ((Leacock) Стывен Батлер) (30.12. 1869, Суонмур, Вялікабрытанія — 28.3.1944),
канадскі пісьменнік-гумарыст. Д-р філасофіі (1903). Скончыў ун-ты ў Таронта (1891) і Чыкага (1903). У 1903 праф. ун-та ў Манрэалі. Пісаў на англ. мове. Дэбютаваў зб. гумарыстычных апавяд. «Літаратурныя ляпсусы» (1910). У зб-ках «Абсурдныя навелы» (1911), «Вясёлыя гісторыі пра маленькі гарадок» (1912), «Вар’яцкія выдумкі» (1918), «Гогенцолерны ў Амерыцы» (1919), «Парад смеху» (1940) высмейванне ўласцівых чалавеку заган з элементамі сац. крытыкі. Аўтар літ.знаўчых прац «Ч.Дзікенс, яго жыццё і творчасць» (1933), «Гумар і чалавецтва» (1937) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛБРЭЙТ, Гэлбрэйт (Galbraith) Джон Кенет (н. 15.10.1908, г. Аяна-Стэйшэн, Канада), амерыканскі эканаміст, філосаф. Скончыў ун-т у Таронта (1931). Праф. эканомікі Гарвардскага ун-та. Прыхільнік дзярж. рэгулявання эканомікі (распрацаваў тэорыю «ўраўнаважвальнай сілы», у якасці якой выступае дзяржава, што спрыяе стварэнню раўнавагі паміж попытам і прапановай). Аўтар канцэпцыі новага індустрыяльнага грамадства, дзе вырашальная роля належыць «тэхнаструктуры» (увасабленне калектыўнай улады спецыялістаў розных узроўняў). Выступаў за мірнае суіснаванне капіталіст. і сацыяліст. сістэм, прытрымліваўся канвергенцыі тэорыі.
Тв.:
Рус.пер. — Новое индустриальное общество. М., 1969;
Экономические теории и цели общества. М., 1979;
Жизнь в наше время: Воспоминания. М., 1986;
Капитализм, социализм, сосуществование. М., 1988 (разам з С.Меншыкавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КФАРД (Pickford) Мэры [сапр.Сміт
(Smith) Глэдзіс Мэры; 8.4.1893, г.Таронта, Канада — 29.5.1979], амерыканская кінаактрыса, прадзюсер. З 1898 у т-ры, у 1909 дэбютавала ў кіно. Сусв. вядомасць атрымаў у яе выкананні вобраз маладой, сціплай, дабрадзейнай дзяўчыны-падлетка, амер. «папялушкі». Сярод фільмаў: «Нью-Йоркскі капялюшык» (1912),
«Бедная маленькая багачка» (1916), «Маленькая прынцэса» (1917), «Паліяна» (1920), «Мая лепшая дзяўчынка» (1927), «Какетка» (1929, прэмія «Оскар») і інш. Арганізатар і ўладальніца многіх кінакампаній, у т. л. «Пікфард філм карпарэйшэн» (1916), «Юнайтэд артыстс» (1919, разам з Ч.Чапліным, Д.Грыфітам, Д.Фэрбенксам). Спец. прэмія «Оскар» 1975.
Літ.:
Уитфилд А. Мэри Пикфорд: Пер. с англ. Смоленск, 1999.