танцо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто танцуе, умее танцаваць.

Хлопец гэты і т., і спявак.

|| ж. танцо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stomp [stɒmp] v. infml ту́паць, ця́жка ступа́ць; танцава́ць з прыто́памі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адту́пваць

‘праходзіць пэўны час або пэўную адлегласць (кіламетр); танцаваць, скакаць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адту́пваю адту́пваем
2-я ас. адту́пваеш адту́пваеце
3-я ас. адту́пвае адту́пваюць
Прошлы час
м. адту́пваў адту́пвалі
ж. адту́пвала
н. адту́пвала
Загадны лад
2-я ас. адту́пвай адту́пвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адту́пваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

басто́н, -а і -у, м.

1. -у. Тонкая шарсцяная тканіна.

Касцюм з бастону.

2. -а. Парны танец павольнага тэмпу.

Танцаваць б.

|| прым. басто́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

Пачаць танцаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́нчыцьтанцаваць’ (астрав., Нар. словатв.; Гіл., Жд. 3, Сл. ПЗБ), ’танцаваць, скакаць’ (Сцяшк.), ’танцаваць; заляцацца’ (Нас.), та́нчыць (та́ньчыць) ’танцаваць у кругу, у карагодзе’ (Нар. Гом.), та́ньчыцьтанцаваць’ (Байк. і Некр.), сюды ж та́ньчык ’танец, песня да танцаў’ (Байк. і Некр.), та́нчыцца ’важдацца, займацца’ (Нас.), та́ньчыцца ’цешыцца, вазіцца’ (Байк. і Некр.). З польскай мовы, дзе tańczyćтанцаваць’ (з XVI ст.), звязанае з taniec ’танец’ (Брукнер, 565; Борысь, 626; Длугаш-Курчабова, 495). Параўн. танцаваць, танец, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

танцава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. танцаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танцу́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад танцаваць.

2. у знач. наз. танцу́ючыя, ‑ых. Удзельнікі, выканаўцы танцаў. Любка прабралася між танцуючых да выхаду. Лынькоў.

3. Дзеепрысл. незак. ад танцаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе.

Зак. да танцаваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтанцава́ць, ‑танцую, ‑танцуеш, ‑танцуе; зак.

Скончыць, перастаць танцаваць; пратанцаваць пэўны час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)