Та́лія1 ’частка тулава, стан’, ’вузкая частка адзення ў пасе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), таль ’прылягаючая да стану частка сукенкі’ (Сцяшк. Сл.), та́ля ’стан’ (Сцяшк.). З польск.talia, якое праз ням.Taille або непасрэдна з франц.taille ’талія’ < tailler ’абразаць, выкройваць; абчосваць, граніць, шліфаваць’ < нар.-лац.taliãre ’тс’ (Чарных, 2, 226–227; Фасмер, 4, 15).
Та́лія2 ’камплект ігральных карт з дзвюх калод’ (ТСБМ), ’калода карт’ (Нас., Некр. і Байк., Сл. ПЗБ), та́льля ’тс’ (Байк. і Некр.). З франц.taille ’талія’ < нар.-лац.*taliare ’рубіць, адцінаць’ < лац.tālea ’прут, кол; атожылак, парастак, саджанец’, да семантыкі параўн. укр.талюва́ти ’тасаваць карты, трымаць банк, дзяліць на роўныя наскі’, гл. ЕСУМ, 5, 510.