пэ́ўна.

1. прысл. Надзейна, безумоўна.

Пасяджэнне адбудзецца п.

2. пабочн. сл. Відаць, відавочна, мабыць.

Ён, п., сёння не прыедзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ны́не нареч., уст. цяпе́р; (сегодня) сяго́ння, сёння;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няйна́чай.

1. прысл. Напэўна, менавіта.

Н. сёння павінен прыехаць сын.

2. у знач. пабочн. сл. Хутчэй за ўсё, відавочна.

Н., пастушкі спалілі стажок сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., шы́ецца; незак.

1. Вырабляцца шыццём.

2. безас. Пра жаданне або магчымасць шыць (разм.).

Мне сёння не шыецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ся́ння абл. гл. сёння

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

і́кацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; безас., незак., каму.

Пра міжвольную ікаўку.

Нешта ікаецца мне сёння.

|| аднакр. і́кнуцца (1 і 2 ас. не ўжыв.), -нецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагры́зціся, -зу́ся, -зе́шся, -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; -зіся; зак.

1. Пра жывёл: пакусаць адзін аднаго.

2. перан. Перасварыцца (разм., неадабр.).

Учора перагрызліся, дык і сёння не размаўляюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сёднісёння’ (Гарэц., Ласт., Ян., Мат. Гом.), сёдне ‘тс’ (Сл. Брэс.), ся́дні ‘тс’ (Нас.). Гл. сёння; форма без асіміляцыі д > н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

tonight2 [təˈnaɪt] adv. сёння ве́чарам, уве́чары

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гавары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́рыцца; незак.

Выказвацца, расказвацца, паведамляцца, вымаўляцца, выгаворвацца.

На сходзе многа гаварылася пра дысцыпліну.

Сёння дрэнна гаварылася.

Як гаворыцца — як прынята гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)