канкатэні́раваць

счапіць (счэпліваць), аб'яднаць (аб'ядноўваць) што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. канкатэні́рую канкатэні́руем
2-я ас. канкатэні́руеш канкатэні́руеце
3-я ас. канкатэні́руе канкатэні́руюць
Прошлы час
м. канкатэні́раваў канкатэні́равалі
ж. канкатэні́равала
н. канкатэні́равала
Загадны лад
2-я ас. канкатэні́руй канкатэні́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час канкатэні́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канкатэні́раваць

счапіць (счэпліваць), аб'яднаць (аб'ядноўваць) што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. канкатэні́рую канкатэні́руем
2-я ас. канкатэні́руеш канкатэні́руеце
3-я ас. канкатэні́руе канкатэні́руюць
Прошлы час
м. канкатэні́раваў канкатэні́равалі
ж. канкатэні́равала
н. канкатэні́равала
Загадны лад
2-я ас. канкатэні́руй канкатэні́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час канкатэні́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

sczepić

зак. счапіць; сашчапіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сцэп ’вясельны поезд (картэж)’ (ТС). Са *счэп (ад *счапіць ’сашчапіць, злучыць’) шляхам прыпадабнення ч да с; параўн., аднак, сцэ́паць ’хватаць, браць’ (Нас.), што сведчыла б пра адлюстраванні старажытных звычаяў “умыкання” нявесты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перачапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак., што.

1. Счапіць нанава, іначай. Перачапіць вагоны.

2. Начапіць у другім месцы або іначай. Перачапіць значок. Перачапіць карціну на другую сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрю́чить сов.

1. (согнуть) разг. сагну́ць у крук, ску́рчыць;

2. (сцепить крюками) спец. скрукава́ць, счапі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sprząc

1. запрэгчы разам; спрэгчы;

2. счапіць; сашчапіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спле́сці, спляту́, спляце́ш, спляце́; спляцём, сплецяце́, спляту́ць; сплёў, спляла́, -ляло́; спляці́; спле́цены; зак., што.

1. гл. плесці.

2. Злучыць, умацаваць канцы чаго-н. пляценнем.

С. вянок.

С. кошык.

3. перан. Цесна злучыўшы, счапіць.

С. рукі.

|| незак. сплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

|| наз. спляце́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.) і сплята́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счэп, ‑а, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. счэпліваць — счапіць.

2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счэпліваюць што‑н. Вагонныя счэпы.

3. Група з некалькіх счэпленых сельскагаспадарчых прылад, машын і пад. Трактар ішоў павольна, за счэпам культыватараў цягнуўся доўгі хвост жаўтавата-шэрага пылу. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцепи́ть сов.

1. (зацепить одно за другое) счапі́ць, мног. пасчапля́ць, пасчэ́пліваць;

2. (соединить, сплетая) сашчапі́ць, мног. пасашчапля́ць, пасашчэ́пліваць;

3. (сжать) разг. сці́снуць, сцяць;

сцепи́ть че́люсти (зу́бы) сці́снуць (сцяць) скі́віцы (зу́бы);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)