2.Зніж. Несамастойны, начотніцкі падыход да чаго‑н. Творчая вучоба К. Чорнага на ўзорах класікі не была ні ў якой ступені шкалярствам адарванага ад сучаснасць мастака.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Néuzeitf - но́вы час, суча́снасць;
die Geschíchte der ~ но́вая гісто́рыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
крыжава́цца, ‑жуецца; незак.
Размяшчацца крыж-накрыж, перасякацца. Як жа здзівіліся і ўзрадаваліся прыяцелі, калі, па шчаслівай выпадковасці, сустрэліся на дарозе, там.. дзе яна крыжавалася з павароткаю на вакзал!Колас./уперан.ужыв.Мінулае і сучаснасць крыжуюцца на ўсім працягу рамана.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАСІ́ЛЬЕЎ Васіль Вячаслававіч (н. 2.12.1954, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1982), Беларускую АМ (1992). Выкладае ў Віцебскім тэхнал. ун-це. У пач. творчасці ў традыц. формах мастацтва імкнуўся знайсці жывапісную гармонію. З 1990 займаецца пластычнымі, колеравымі, канцэптуальнымі пошукамі. За працу «Адбіткі на асфальце» (1991) «Гран-пры» I Міжнар. пленэру «Малевіч. Уновіс. Сучаснасць» (Віцебск, 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баге́ма, ‑ы, ж.
1.зб. У буржуазным грамадстве — матэрыяльна незабяспечаныя прадстаўнікі інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), якія жывуць легкадумна, бязладна.
2.Разм. Бязладны быт такога асяроддзя. Але ў рамане «сонца не свеціць»: за «лапінамі» мяшчанства, багемы і г. д. не бачны гераічныя будні сучаснасць.Адамовіч.
[Фр. bohème.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛАЎНЁЎ Аляксей Іванавіч (н. 25.2.1925, в. Каўшова Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1973), праф. (1974). Скончыў БДУ (1950). З 1954 у Ін-це філасофіі і права, на кафедры філасофіі АН Беларусі. Даследаваў пытанні сац. філасофіі, філас. праблемы развіцця культуры, навукі і навук. дзейнасці, сучаснасць і будучыню нац. Культур. Аўтар прац «Нацыянальная культура і камунізм» (1967), «Інтэрнацыянальнае і нацыянальнае ў развіцці сацыялістычнай культуры» (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА Соф’я Аляксееўна (н. 12.7.1922, с. Валява Кіеўскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1990), праф. (1992). Скончыла Львоўскі ун-т (1949). Настаўнічала. З 1958 выкладае ў БДУ. Даследуе рус.гіст. прозу і драматургію 20 ст. Аўтар кн. «Рамантыка барацьбы і стварэння» (1982), вучэбных дапаможнікаў «Маякоўскі і сучаснасць» (1983), «Умоўна-гратэскная стылявая плынь у рускай драматургіі 20—30-х гг. XX ст.» (1996) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Gégenwartf -
1) прысу́тнасць
2) цяпе́рашні час, суча́снасць;
die Literatúr der ~ суча́сная літарату́ра
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КЛІ́БІ (Klibi) Шэдлі (н. 6.9.1925, г. Туніс),
туніскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны ў галіне араб. л-ры і філасофіі. Скончыў Парыжскі ун-т. З 1951 выкладчык, журналіст, у 1958—61 ген. дырэктар радыё і тэлебачання Туніса. У 1961—78 (з перапынкамі) міністр культуры і інфармацыі. Адзін з кіраўнікоў Сацыяліст. дустураўскай партыі (з 1988 Дэмакр. канстытуцыйнае аб’яднанне). У 1979—85 і ў 1989—91 ген. сакратар Лігі арабскіх дзяржаў. Аўтар кніг «Арабы і праблемы Палесціны», «Культура: выклік цывілізацыі», «Іслам і сучаснасць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЦО́ВІЧ Якаў Бенцыянавіч (1.1.1910, в. Сяліба Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 21.4.1976),
бел. крытык. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1936). У 1953—70 у час. «Вожык». Дэбютаваў вершамі ў 1927. Аўтар кн.літ.-крытычных артыкулаў «На перадавых пазіцыях» (1957), «Літаратура і жыццё народа» (1960), «Герой і сучаснасць» (1963), «Пісьменнікі, кнігі, героі» (1966), кн. франтавых замалёвак «На вайне як на вайне» (1969), зб.сатыр. мініяцюр «Не пугай адзінай» (1969). Некат. творы бел. л-ры разглядаў паводле спрошчаных вульгарызатарскіх схем.