Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сусветны дзень параднёных гарадоў 9/458 (табл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ САВЕ́Т ЦЭ́РКВАЎ (ССЦ; World Council of Churches),
міжнародны цэнтр экуменічнага руху (гл.Экуменізм). Засн. ў 1948 на 1-й Генеральнай асамблеі ССЦ у Амстэрдаме як аб’яднанне 3 пратэстанцкіх рухаў («Вера і парадак», «Жыццё і дзейнасць», «Міжнародны місіянерскі савет»). Рэзідэнцыя ССЦ у г. Жэнева. Мэта ССЦ — садзейнічанне збліжэнню хрысц. цэркваў у пытаннях веравызнання. На асамблеях ССЦ распрацоўваецца агульная хрысц. праграма, накіраваная на сац. і эканам. пераўтварэнне свету, абмяркоўваюцца глабальныя праблемы чалавецтва і шляхі выхаду з сац.-эканам. і экалагічнага крызісаў. ССЦ аб’ядноўвае больш за 300 рэліг. аб’яднанняў са 100 краін свету. У яго склад уваходзяць пратэстанцкія і правасл. арг-цыі, у т. л.Руская праваслаўная царква (з 1961).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ САВЕ́Т МІ́РУ (ССМ),
кіруючы орган Руху прыхільнікаў міру. Засн. ў 1950. Прадстаўляе больш за 200 нац. арг-цый з больш як 150 краін. Прэзідэнт ССМ — Е.Махерас (з 1990). Сакратарыят знаходзіцца ў г. Хельсінкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Другі Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру (1950) 2/606; 10/132
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ ПАШТО́ВЫ САЮ́З (СПС),
міжнародная міжурадавая арг-цыя; спецыялізаваная ўстанова ААН (з 1947).
Засн. ў 1874 на 1-м Міжнар. паштовым кангрэсе; да 1878 наз. Усеагульны паштовы саюз. Мэта яго стварэння — удасканаленне міжнар. паштовай службы. Членамі СПС з’яўляюцца 175 краін, у т. л. Беларусь (з 1947). Гал. органы: Сусв. паштовы кангрэс, Выканаўчы к-т, Кансультатыўны савет па паштовых даследаваннях, Міжнар. бюро (сакратарыят). Штаб-кватэра у г. Берн (Швейцарыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Першы Сусветны сіянісцкі кангрэс у Базелі (1897) 9/541
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ ФОНД ДЗІ́КАЙ ПРЫРО́ДЫ (World Wildlife Fund; ВВФ),
міжнародная грамадская арганізацыя, асн. мэта якой — збор сродкаў для здзяйснення канкрэтных праектаў па ахове дзікіх жывёл і прыродных згуртаванняў. Засн. ў 1961. Штаб-кватэра ў г. Глан (Швейцарыя). Аддзяленні ў 27 краінах. Арганізуе мерапрыемствы (пераважна ў краінах, якія развіваюцца), фінансуе навук. экспедыцыі, арэнду зямель для стварэння ахоўных тэр. і інш.Напр., на сродкі і пры садзейнічанні фонду створаны нац. парк Ману ў вярхоўях р. Амазонка (Перу), Біял. станцыя імя Ч.Дарвіна на в-ве Санта-Крус (архіпелаг Галапагас), марскія запаведнікі, праведзены мерапрыемствы па ратаванні дажджавых лясоў в-ва Суматра (Інданезія). Фонд вядзе агітац. і асв. дзейнасць, выдае штогоднік «World Wildlife» і газ. «WWF-news», кнігі, плакаты і інш. Для ўзнагароды дзеячаў па ахове прыроды засн. «Залаты медаль».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру 1-ы (1949) 7/177; 9/196; 10/133
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ ДЗЕНЬ АХО́ВЫ НАВАКО́ЛЬНАГА АСЯРО́ДДЗЯ Адзначаецца штогод 5 чэрв. з мэтай прыцягнення ўвагі сусв. грамадскасці да праблем аховы навакольнага асяроддзя. Устаноўлены Канферэнцыяй ААН па навакольным асяроддзі (Стакгольм, 1972). На Беларусі адзначаецца з 1973. У гэты дзень пры ўдзеле членаў Беларускага таварыства аховы прыроды арганізуюцца кангрэсы, навук.-практычныя канферэнцыі, кінафестывалі і інш. мерапрыемствы па выхаванні ашчадных адносін да прыроды, па далучэнні насельніцтва да практычнай работы па прадухіленні неспрыяльнага ўздзеяння вытв. і гасп. дзейнасці чалавека на навакольнае асяроддзе.