антыно́мія, ‑і, ж.

Спец. Супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі.

[Грэч. antinomia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

conflict​1 [ˈkɒnflɪkt] n.

1. канфлі́кт, сутыкне́нне

2. супярэ́чнасць

♦

a conflict of interests сутыкне́нне інтарэ́саў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кантрады́кцыя

(лац. contradictio = супярэчнасць)

лагічна супярэчлівае суджэнне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парано́мія

(гр. paranomia = беззаконне)

супярэчнасць у законах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антагані́зм

(гр. antagonisma = спрэчка, барацьба)

непрымірымая супярэчнасць, варожасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

contradiction [ˌkɒntrəˈdɪkʃn] n.

1. супярэ́чнасць, супярэ́члівасць

2. абвяржэ́нне

3. нязго́да

♦

a contradiction in terms лагі́чная не адпаве́днасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

chasm [ˈkæzəm] n.

1. lit. глыбо́кая раско́ліна; бе́здань, бяздо́нне; про́рва, прадо́нне

2. fml глыбо́кае разыхо́джанне (у поглядах, густах); неадо́льная супярэ́чнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

апо́рыя

(гр. aporia = непраходнасць)

супярэчнасць у меркаванні, якая здаецца непераадольнай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. каму. Выказваць нязгоду з кім-, чым-н., прыводзіць доказ супраць чаго-н.

П. дакладчыку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаму. Не адпавядаць, маючы ў сабе супярэчнасць.

Паказанні пярэчаць адно аднаму.

Гэта пярэчыць яго погляду.

|| зак. запярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць (да 1 знач.).

|| наз. пярэ́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантраве́рза

(фр. controverse, ад лац. controversia = спрэчка)

спрэчка, супярэчнасць; спрэчнае пытанне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)