антытэ́за, -ы, ж. (кніжн.).

1. Супрацьпастаўленне, процілегласць.

2. Стылістычны прыём, заснаваны на супрацьпастаўленні процілеглых вобразаў, паняццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інве́рсія, -і, ж. (спец.).

Змяненне звычайнага парадку слоў ці словазлучэнняў у сказе як стылістычны прыём.

|| прым. інверсі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stylistic

[staɪˈlɪstɪk]

adj.

стылісты́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

stylistic [staɪˈlɪstɪk] adj. стылісты́чны;

mаke a stylistic comparison рабі́ць параўна́нне стылісты́чных сро́дкаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stilístisch a стылёвы, стылісты́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прастамо́ўе, -я, н.

Словы і граматычныя формы, уласцівыя вуснай народнай мове, якія выкарыстоўваюцца ў літаратурнай мове як стылістычны сродак для надання мове грубаватага зніжанага адцення.

|| прым. прастамо́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіне́кдаха, -і, ДМ -дасе, ж. (спец.).

Стылістычны прыём, калі назва часткі выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напр., «галава» замест «чалавек»), а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ампліфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Стылістычны прыём, накапленне аднародных элементаў мовы (сінонімаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці.

[Лац, amplificatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stylistyczny

стылістычны;

błąd stylistyczny — стылістычная памылка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аксю́маран, ‑а, м.

Стылістычны прыём наўмыснага спалучэння слоў процілеглага сэнсу, у выніку чаго ўзнікае новы сэнсавы змест (белая варона, гаючы боль).

[Грэч. axýmoron — дасціпна-недарэчнае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)