струя́ ж.

1. струме́нь, -ня м.; (тонкая, падающая вниз) цуро́к, -рка́ м.;

2. перен. струме́нь, -ня м.;

влить све́жую струю́ в рабо́ту улі́ць све́жы струме́нь у рабо́ту;

бобро́вая струя́ бабро́вы струме́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струме́ньчык, ‑а, м.

Памянш. да струмень (у 1 знач.); невялікі струмень. Струменьчык дыму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

jet​2 [dʒet] n.

1. рэакты́ўны самалёт

2. струме́нь;

a jet of water струме́нь вады́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бобро́вый бабро́вы;

бобро́вая струя́ фарм. бабро́вы струме́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

struga

ж.

1. струмень; паток;

2. струмень; ручай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кільва́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Хвалевы струмень ззаду судна, якое рухаецца.

◊

Ісці ў кільватары — адзін за адным, тым жа курсам (пра судны).

|| прым. кільва́тарны, -ая, -ае.

Кільватарная калона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПЛА́ЗМЕННАЯ ЗВА́РКА зварка сціснутай дугой,

зварка металаў з дапамогай нізкатэмпературнай (~10​4К) плазмы ў асяроддзі ахоўных газаў; від дугавой зваркі. Выконваюць пры дапамозе плазматрона. Існуюць 2 спосабы П.з.: плазменнай дугой, што ўзнікае паміж электродам плазматрона і металам, які зварваюць, і плазменным струменем, што ўзнікае паміж электродам і саплом плазматрона. Для ўтварэння плазмы выкарыстоўваюць інертныя газы (пры зварцы каляровых металаў) ці вуглякіслы газ (пры зварцы сталі).

Схема плазменнай зваркі дугой: а — прамога дзеяння; б — ускоснага дзеяння; 1 — струмень плазмы; 2 — дуга; 3 — сапло; 4 — струмень газу; 5 — няплаўкі электрод.

т. 12, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лебедзеў А. М., гл. Струмень В.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бабро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да бабра. Бабровы запаведнік. Бабровая хатка.

2. Зроблены з футра бабра. [Цар:] — Дам бабровую шапку і шубу саболлю, Колькі вокам акінеш — Чарназёмнага поля. Танк.

•••

Бабровы струмень гл. струмень.

Бабровыя гоны гл. гон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СІРЭ́НА (франц. siréne ад грэч. seirēn сірэна, міфічная дзева, якая прываблівала мараходаў сваімі спевамі),

прылада для атрымання гукавых ці ультрагукавых ваганняў шляхам перарывання струменя паветра ці пары.

Паводле прынцыпу работы С. бываюць дынамічныя (вярчальныя) і пульсуючыя. Больш пашыраны дынамічныя, якія падзяляюцца на восевыя і радыяльныя. Першыя складаюцца з 2 дыскаў з адтулінамі, праз якія прапускаецца струмень газу пад ціскам Пры вярчэнні аднаго дыска (ротара) адносна другога (статара) у моманты супадзення адтулін струмень праходзіць, у моманты перакрыцця — спыняецца. У радыяльных сістэмах замест дыскаў ужываюцца кааксіяльныя пустыя цыліндры ці поршні са шчылінамі. Выкарыстоўваюцца на маяках, суднах, у сістэмах апавяшчэння аб небяспеках і інш. Гл. таксама Газаструменныя выпрамяняльнікі.

т. 14, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)