structural [ˈstrʌktʃərəl] adj.

1. структу́рны;

structural geology тэкто́ніка

2. будаўні́чы, канструкты́ўны;

a structural engineer інжыне́р-будаўні́к;

structural engineering будаўні́чая тэ́хніка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэнтгенаструкту́рны

(ад рэнтгена- + структурны);

р. аналіз — метад вызначэння структуры рэчыва пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГІДРАКСІ́ЛЬНАЯ ГРУ́ПА, гідраксіл,

аднавалентная група OH. Структурны фрагмент неарган. (напр., гідраксідаў) і арган. злучэнняў (напр., спіртоў, фенолаў).

т. 5, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУНДА́МЕНТ ПЛАТФО́РМЫ КРЫШТАЛІ́ЧНЫ,

ніжні структурны ярус стараж. платформы, складзены з крышт. парод. Гл. таксама Фундамент у геалогіі.

т. 16, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІО́ННЫ РА́ДЫУС,

характарыстыка адлегласцей паміж ядрамі катыёнаў і аніёнаў у іонных крышталях. Эксперыментальныя метады, напр., рэнтгенаўскі структурны аналіз і мікрахвалевая спектраскапія, прыкладна аднолькава ацэньваюць між’ядзерныя адлегласці, але значэнні І.р. для індывід. іонаў істотна адрозніваюцца. Шырока выкарыстоўваюцца ў крышталяхіміі і геахіміі.

т. 7, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТАМІЯЗІ́Н,

комплексны бялок; асн. структурны кампанент мышачнай тканкі і інш. скарачальных утварэнняў, які экстрагуецца з іх канцэнтраванымі салявымі растворамі. Складаецца з актыну і міязіну, аб’яднаных адпаведна ў тонкія і тоўстыя філаменты. Фізіка-біяхім. ператварэнні актаміязіну і суадносныя перамяшчэнні філаментаў ляжаць у аснове скарачэння мышцаў.

т. 1, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СФІНГАЗІ́Н,

вышэйшы аліфатычны ненасычаны амінаспірт; асн. структурны кампанент сфінгаліпідаў. Мае больш за 60 аналагаў і гамолагаў, якія адрозніваюцца колькасцю гідраксільных груп, ступенню ненасычанасці, даўж. вуглевадароднага ланцуга, яго разгалінаванасцю. N-ацыльныя вытворныя С. (цэраміды) — важныя прамежкавыя злучэнні ў біясінтэзе сфінгаліпідаў. Ажыццёўлены хім. сінтэз С. і некат. яго аналагаў.

т. 15, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІМІДАЗО́Л, 1,3-дыазол,

арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C3H4N2. Бясколерныя крышталі, tпл 90 °C, tкіп 257 °C. Раствараецца ў вадзе, спірце, эфіры. Мае ўласцівасці араматычных злучэнняў. Атрымліваюць узаемадзеяннем гліаксаля з аміякам і фармальдэгідам. Структурны фрагмент малекул гістаміну, гістыдзіну, вітаміну B12 і інш. прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Выкарыстоўваюць вытворныя І. як лек. прэпараты (дыбазол, прыскол, нірванол і інш.).

т. 7, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІПЕРЫДЗІ́Н, гексагідрапірыдзін, пентаметыленімін,

арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C5H11N Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tкіп 106,17 °C, шчыльн. 860,6 кг/м³.

Змешваецца з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Паводле хім. уласцівасцей — моцная аснова, лёгка ўтварае солі. Структурны фрагмент многіх алкалоідаў (напр., анабазіну, лабеліну, марфіну). Выкарыстоўваюць для сінтэзу лек. прэпаратаў (анальгетыкаў, анестэтыкаў і інш.), некаторыя вытворныя — як паскаральнікі вулканізацыі.

т. 12, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЫАЗО́Л, 1,3-тыазол,

араматычнае гетэрацыклічнае злучэнне, адзін з асн. азолаў. Бясколерная вадкасць, tкіп 117—118 °C, шчыльн. 1198 кг/м³ (20 °C). Раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Утварае солі з моцнымі к-тамі. Структурны фрагмент каферменту тыяміну. Вытворныя Т. выкарыстоўваюць як фарбавальнікі (напр., у каляровай фатаграфіі), лек. прэпараты (напр., норсульфазол — 2-сульфаніламідатыазол).

т. 16, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)