шорт-сто́п

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шорт-сто́п шорт-сто́пы
Р. шорт-сто́па шорт-сто́паў
Д. шорт-сто́пу шорт-сто́пам
В. шорт-сто́па шорт-сто́паў
Т. шорт-сто́пам шорт-сто́памі
М. шорт-сто́пе шорт-сто́пах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стоп-кра́н, -а, м.

Тормазны кран у вагоне для неадкладнага спынення цягніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стой межд. стой, стоп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стоп, выкл.

1. Ужываецца як каманда ў значэнні: стой! спыніся! Стоп. На момант спынімся. Мехаў. — Стоп, машына, прыехалі! — Валодзька надзьмуў шчокі, важна спыніў «самазвал» і пачаў грузіць на яго розныя цацкі. Шымук. // Ужываецца як загад у значэнні: хопіць! даволі! годзе! [Валя:] — Стоп, стоп! Не вам гэта гаварыць. Вы не горш ведаеце, што Янус у рымлян меў два твары. Карпаў. // у знач. вык. Даволі, хопіць. [Настасся:] — [Пятру] не такая патрэбна была. Ты ж [Даша] што, правучылася да сямі класаў і — стоп, годзе, сказала. Ракітны.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні: спыніўся, спыніліся. Праедзем кіламетр — стоп, шына спусціла.

3. у знач. нескл. наз. Назва сігналу для прыпынку транспарту. Сігнал стоп.

[Ад англ. stop — спыняць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стоп-кран 10/71

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

стапа́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. стапа́ сто́пы
стапы́
Р. стапы́ сто́п
Д. стапе́ сто́пам
В. стапу́ сто́пы
стапы́
Т. стапо́й
стапо́ю
сто́памі
М. стапе́ сто́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мнагасто́пны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з некалькіх вершаваных стоп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стоп м. stopp!, halt!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

СТОП-КРАН,

тармазны кран, што служыць для прывядзення ў дзеянне тармазоў пры экстранным спыненні цягніка. Устанаўліваецца ў грузавых і пасаж. вагонах.

т. 15, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стоп-ка́др, ‑а, м.

У кінематаграфіі — прыём, калі відарыс на экране на працягу некалькіх секунд затрымліваецца і даецца як фотаздымак якога‑н. імгнення. // Кадр з такім відарысам. Фільм канчаецца цікавым стоп-кадрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)