адзін з этапаў рэвалюцыі 1905—07. Пачалася 20 кастр. забастоўкай рабочых Маскоўска-Казанскай чыгункі. Па закліку Усерас.чыг. саюза на працягу 10 дзён быў спынены рух на чыгунках Расіі, што садзейнічала зліццю шматлікіх агульнагар. забастовак ва ўсерас. стачку. Удзельнічала каля 2 млн.чал. Праходзіла пад заклікамі звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакр. рэспублікі. Арганізатары і кіраўнікі выступленняў — агульнагар. выбраныя стачачныя к-ты (у Пецярбургу, Маскве, інш.прамысл. цэнтрах яны наз. Саветамі рабочых дэпутатаў). Яны выступалі як органы ўлады і абапіраліся на баявыя дружыны. Стачка паралізавала дзейнасць урада. Цар Мікалай II вымушаны быў выдаць Маніфест (гл.Маніфест 17 кастрычніка 1905). На чыгунках Беларусі 23—25 кастр. спыніўся рух цягнікоў. Чыгуначнікаў падтрымалі рабочыя фабрык і заводаў, рамесных майстэрняў, работнікі гандлю і сферы абслугоўвання, служачыя, вучнёўская моладзь. Да 31 кастр.стачка ахапіла многія гарады, мястэчкі, чыг. станцыі, у т.л. Мінск, Віцебск, Магілёў, Гродна, Гомель, Брэст, Бабруйск, Оршу, Пінск, Полацк, Слуцк, Смаргонь, Горкі, Копысь, Баранавічы і інш. Суправаджалася дэманстрацыямі і мітынгамі з заклікамі «Далоў самадзяржаўе!», «Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка!». Месцамі адбыліся сутычкі з паліцыяй і войскамі. У Гомелі 27 кастр. пры разгоне дэманстрацыі ахвярамі сталі 7 чал., у Віцебску 31 кастр. забіта 7 чал. Пахаванне ахвяр вылілася ў 40-тысячны мітынг. У Мінску 31 кастр. расстраляны 20-тысячны мітынг (гл.Курлоўскі расстрэл 1905). Выступленнямі на буйных прадпрыемствах і чыг. вузлах кіравалі выбарныя стачачныя к-ты, агульнагар. забастоўкамі, мітынгамі, дэманстрацыямі — кааліцыйныя саветы і к-ты, якія складаліся з прадстаўнікоў найб. уплывовых мясц. арг-цый (РСДРП, Бунд, Чыгуначны саюз). У Брэсце і Гродне, дзе да канца 1905 не было арг-цый РСДРП, рухам кіравалі мясц. к-ты Бунда і Польск. сацыяліст. партыі ў Літве. На Беларусі стачка ахапіла 32 нас. пункты. Агульная колькасць стачачнікаў толькі ў прам-сці дасягала 66 тыс.чал.Паліт. рух працоўных у кастр. 1905 ахапіў 53 гарады і мястэчкі Беларусі (удзельнічала 223 тыс.чал.). На Беларусі стачка спынілася да 7 ліст.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
забасто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.
Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве з мэтай дабіцца выканання якіх-н. патрабаванняў; стачка.
Усеагульная з.
Аб’явіць забастоўку.
|| прым.забасто́вачны, -ая, -ае.
З. камітэт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
walkout[ˈwɔ:kaʊt]n. забасто́ўка, ста́чка;
a national walkout усеагу́льная забасто́ўка;
stage a walkout бастава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сшыва́ннеср. сшива́ние, сши́вка ж.; смётывание; ста́чкаж.; ста́чивание; см. сшыва́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
забастоўка, стачка
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
страйкм. Streik m -(e)s, -s i -e; гл. тс.стачка
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
забасто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Рмн. ‑товак; ж.
Арганізаванае масавае спыненне работы на прадпрыемстве, каб прымусіць капіталіста задаволіць патрабаванні рабочых; стачка. Усеагульная забастоўка. □ Забастоўка рабочых на лесапільні паказала Андрэю, што сіла працоўнага народа ў яго салідарнасці, арганізацыі.Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)