міф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Старажытнае паданне аб легендарных героях, багах, аб паходжанні свету і розных з’яў прыроды.

Міфы Старажытнай Грэцыі.

2. перан. Нешта фантастычнае, неверагоднае; выдумка.

М. аб шкоднасці кавы.

|| прым. міфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

купа́лле, ‑я, н.

Старажытнае свята летняга сонцастаяння ва ўсходніх славян, якое святкавалася ў ноч з 23 на 24 чэрвеня ст. ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́ўмы

(гр. neuma = знак, ківок)

старажытнае нотнае пісьмо з безлінейнай сістэмай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прарадзі́ма, ‑ы, ж.

Самае старажытнае, першапачатковае месца пражывання таго ці іншага племені, народа, той ці іншай пароды жывёл і пад.; месца, дзе першапачаткова зарадзілася, з’явілася што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ітэльме́ны, ‑аў; адз. ітэльмен, ‑а, м.; ітэльменка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. ітэльменкі, ‑нак; ж.

Старажытнае насельніцтва паўвострава Камчаткі, патомкі якога, змяшаўшыся з рускімі, складаюць цяпер значную частку насельніцтва Камчаткі; камчадалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свато́к, ‑тка, м.

Памянш.-ласк. да сват. [Чарнавус:] — Сапраўды, калі пачнуць усе так будавацца, як вось гэты мой сваток, дак.. што атрымаецца, не вёска, а старажытнае нешта, усім людзям на смех. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пама́йбу, помаібустаражытнае прывітанне’ (Клім.). З памагай бог.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

археаме́рыкс

(ад археа- + гр. meryks = алень)

старажытнае жвачнае ростам з ягня, якое жыло ў эацэнавую эпоху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПЕЛА́СГІ (грэч. Pelasgoi),

старажытнае насельніцтва Грэцыі, якое жыло на Балканскім п-ве, зах. ўзбярэжжы М. Азіі, а-вах Эгейскага м., у Фесаліі, Эпіры і на Крыце. Гамер называў П. саюзнікамі траянцаў. Паводле Герадота, яны насялялі Атыку, Халкідыку і Фракію. Гісторыкі лічаць, што П. былі індаеўрапейскага паходжання і адыгралі значную ролю ў этнічным ўтварэнні грэкаў.

т. 12, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЕРНЯЦЁРКА,

старажытнае прыстасаванне для расцірання зерня на муку або атрымання круп. Складалася з масіўнага ніжняга плоскага каменя-валуна, на рабочай паверхні якога рабілася паглыбленне, куды насыпалі зерне для апрацоўкі, і меншага верхняга каменя-цёрачніка. На тэр. Беларусі З. з’явілася ў эпоху неаліту. Найб. пашырэнне мелі ў жал. веку (7—6 ст. да н.э. — 8 ст. н.э.).

т. 7, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)