метад электралячэння, заснаваны на выкарыстанні ў лек. і прафілакт. мэтах пастаяннага эл. току малой сілы і нізкага напружання; адзін з метадаў фізіятэрапіі. Выкарыстоўваецца пры захворваннях перыферычнай нерв. сістэмы (радыкуліты, плексіты, неўрыты), траўматычных, рэўматычных, абменных артрытах і інш.Станоўчы эфект дасягаецца праз змяненні фіз.-хім. працэсаў у клетках тканак тых участкаў цела, на якія накладваюцца электроды.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
дада́тны, -ая, -ае.
1. Які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння.
Д. бок падзей.
Дадатная з’ява.
2. Які выражае адабрэнне; станоўчы.
Дадатная ацэнка.
3. У матэматыцы: большы за нуль.
Д. лік.
Дадатная велічыня.
4. Від электрычнага зараду, носьбітамі якога з’яўляюцца пазітрон, пратон і інш. (спец.).
Д. электрычны зарад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПФЕ́ФЕР (Pfeffer) Вільгельм Фрыдрых Філіп (9.3.1845, г. Грэбенштайн, Германія — 31.1.1920),
нямецкі батанік і фізіёлаг раслін. Скончыў Гётынгенскі ун-т (1865). Праф. Бонскага (1873), Цюбінгенскага (1878) і Лейпцыгскага (1887) ун-таў. Навук. працы па геаграфіі, эмбрыялогіі і фізіялогіі раслін. Паказаў ролю осмасу ў паглынанні, перамяшчэнні, выпарэнні вады ў раслін, іх мінер. жыўленні; заклаў асновы мембраннай тэорыі клетачнай пранікальнасці. Даследаваў дыханне, энергетыку фотасінтэзу, азотны абмен, фізіялогію раздражняльнасці і механіку руху лісця і кветак. Адкрыў станоўчы хематаксіс у гамет папарацяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Plúspunktm -es, -e стано́ўчая я́касць, стано́ўчы пункт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КРЫЯТЭРАПІ́Я (ад крыя... + тэрапія),
лячэнне з выкарыстаннем нізкіх для арганізма тэмператур. Грунтуецца на даных крыябіялогіі і агульнай медыцыны аб уплыве холаду на цеплакроўных жывёл і чалавека. Здаўна прымянялася ў форме абгортвання цела ці яго частак мокрымі халоднымі прасцінамі, абкладвання лёдам. Мае станоўчы эфект пры запаленчых працэсах, вонкавых і ўнутр. крывацёках, абсцэсах, ацёках, траўмах і інш.Мясц. (лакальнае) замарожванне тканак — адзін з дапаможных метадаў агульнай крыяхірургіі; у мікрахірургіі К. іншы раз выкарыстоўваецца як асн. метад лячэння, асабліва пры аперацыях на воку і галаўным мозгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАГЕ́НЫ [ад грэч. anër (andros) мужчына + ген(ы)],
мужчынскія палавыя гармоны пазваночных. Складаюцца з вытворных халестэрыну — тэстастэрону і андрастэрону. Па хім. будове — стэроіды.
У мужчынскім арганізме ўтвараюцца семяннікамі і коркавым слоем наднырачнікаў, у жаночым — коркавым слоем наднырачнікаў і часткова яечнікамі. Забяспечваюць развіццё мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых адзнак, мышачнай сістэмы, ствараюць станоўчы баланс бялкоў. Утварэнне андрагенаў залежыць ад ганадатропнай функцыі гіпофіза, якая кантралюецца ц. н. с. Выкарыстоўваюць у медыцыне пры парушэннях палавой функцыі, у клімактэрычны перыяд, таксама ў жывёлагадоўлі. Андрагены знойдзены ў ганадах многіх беспазваночных і ў насенні некаторых раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дасягне́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. дасягнуць (у 4 знач.).
2.Станоўчы вынік працы, дзейнасці; здабытак, поспех. [Сухадольскі:] Не ўсякае дасягненне можна адразу ў вытворчасці выкарыстаць.Крапіва.[Горкі] выказаў думку пра неабходнасць выдання часопіса, які паказваў бы дасягненні нашай сацыялістычнай краіны.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
béifällig
1.aстано́ўчы, пахва́льны
2.adv стано́ўча, пахва́льна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Líchtseitef -, -n
1) асве́тлены бок
2) стано́ўчы бок
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)